Венесуэла. Чавес кінуў эколагаў

У снежні 2009-га году падчас кліматычнай канферэнцыі ў Капенгагене лідэр баліварскай рэвалюцыі Уга Чавес атакаваў сусветны бомонд за адсутнасць палітычнай волі спасці планету ад глабальнага пацяплення.

Балівару не вынесці дваіх – клімат і Чавеса
Балівару не вынесці дваіх – клімат і Чавеса

Напрыканцы красавіка на Сусветнай народнай кліматычным форуме ў Кочабамбе (Балівія) ён зноў не пакінуў ад імперыялістаў камення на каменні. «Каб выратаваць планету народы маюць знішчыць капіталізм», — заявіў тады Уга. Аднак тое, што Чавес кажа за мяжою, супярэчыць яго ўнутранай палітыкі. Адказам на эканамічную рэцэсію стала актыўная здабыча карысных выкапняў. На цяперашні момант 80 працэнтаў венесуэльскага экспарту складаецца з сыравіны. Прычым насуперак антыамерыканскай рыторыцы большасць экспартных пастак ідзе як раз у Штаты на патрэбу той самай індустрыі, якая як кажа Уга, руйнуе глабальны клімат. Больш таго стартавала праграма па пачатку эксплуатацыі сыравіны ў дэльце рэкі Арынока. Тут знаходзяцца залежы бітума і спецыяльнай маркі нафты, на якіх працуюць самыя небяспечныя для клімату дызельныя рухавікі. І вось апошнія навіны — на днях на ўзроўні ўраду пачалася палеміка наконт неабходнасці пачатку здабычы вугля ( яшчэ адна крыніца пагрозы азонаваму слою). Праўда, тут ёсць адна перашкода — вугаль знаходзіцца на землях індзейцаў. Так ці інакш палеміка па пытанню пачалася. У прынцыпе гэта зразумела. Тыя ж сонечныя батарэі трэба будаваць, а экспарт нафты дае хуткія грошы, патрэбныя для правядзення праграм, на якіх трымаецца рэйтынг прэзідэнта.

Крыніца Мірны Атам


Добавить статью в закладки

Comments are closed.

-->