Мы-пякучка крапіва!

Цяжка зразумець некаторых аматараў бяссмяротных радкоў “Разумных бараноў увогуле нямнога”. Кандратафілы палезлі ў бутэльку з-за…. палена. Матыў — топаль на вуліцы Старажэўскай, які ў свой час на 50 год пасадзіў вядомы пісьменнік Кандрат Крапіва.Топаль той мінскія ўлады на днях пастрыглі пад нуль, чым выклікалі вялікі негатыў у крапіваманаў.

sjakeraПаэты і літаратары выюць, што не маюць больш крыніцы творчага натхнення. Раней яны маглі прыйсці да кандратавага дрэва, раздавіць 0,75 “Загадкі” пад яго кронай, накаціць слязу, здзейсніць інтэрактыўны акт адзінства з духам майстра. І самі сабою нараджаліся рыфмаваныя радкі “ Я спрасіў у топаля дзе мая любімая – топаль адказаў мне качая галавой”. А цяпер у іх — татальна поўны творчы запор.

Аднак ці так усё проста? Хіба на базе сакральнага дрэва не мог быць створаны цэлы спектр рэчаў? Як след, кожны драўляны выраб — сучок, запалка, шматок паперы, бураціна, дзверы, налепка БНФ – патэнцыйна не што іншае, як пасланне генія, якое можа натхніць кожнага беларуса на геніяльны твор.

Памятайце аб гэтым, калі клеіце абоі або прыкурвайце Прыму. Ласкава памацайце рулон ці запалку. Магчыма ён зроблены з тых самых кандратавых апілак, і тады ў той самы момант вас брыкне Пегас.

Што тычыцца нашых уладаў, то мае сэнс вырубіць на хрэн усю алею славы на вул.Купалы, якую пасадзілі пасля вызвалення Мінску генералы Ракасоўскі, Жукаў і іншыя ганібалы. Раздача дэвайсаў, зробленых з гэтых дрэваў, сярод піплу, справакуе ўздым айчыннай вайсковай думкі, які і не снілся марыянеткам НАТО.


Добавить статью в закладки

Comments are closed.

-->