Лятучая нацыя

-га ліпеня ў сваёй прамове на плошчы Перамогі афіцыйны кіраўнік заявіў, што «кожны з нас пачуваецца свабодным грамадзянінам свабоднай краіны, і гэтае пачуццё літаральна акрыляе, натхняе на здзяйсненні і пераўтварэнні».

Я мужык беларус, пан сахі і касы
Я мужык беларус, пан сахі і касы

Заява выклікала прыступ смеху паколькі ў той жа дзень стала вядома, што «свабодныя грамадзяне свабоднай краіны» не ведаюць якія законы прымаюць іхнія абраннікі. Як піша Наша Ніва «Ад 30 чэрвеня, калі пайшла пагалоска пра патаемнае рашэнне дэпутатаў пра ратыфікацыю Мытнага кодэксу, усе яны, як і астатнія тутэйшыя дзеячы, маўчалі бы мыла з’еўшы. Калі б не сённяшні палемічны пінг-понг з Мядзведзевым, то крылатая нацыя беларусаў так і чухала б рэпу: дык было тое ці не было?».

Аднак магчыма меў абсалютна іншае. Магчыма лідэр казаў пра тое, што ў наследак чарнобыльскай катастрофы ў нас пачалася калектыўная мутацыя арганізму. У раёне ніжэй лапатак сапраўды пачалі прабівацца крылы. Хутка мы ўсе будзем падобныя на херувімаў

Факт хуткага з’яўлення ў нашых людзей крылаў, лепшы аргумент супраць праціўнікаў магістральнага будаўніцтва АЭС, Яны ўжо дасталі сваімі байкамі пра тое, што праект станцыі мякка кажучы фіговы і ўся краіна хутка будзе жыць на парозе вялікага радыяцыйнага шухера.

Як бачым радыяцыя гэта не страшна. Наадварот вельмі зручна. Стаміўся — можаш падляцець.

Крыніца Мірны Атом


Добавить статью в закладки

Comments are closed.

-->