Гот мит унс

Разважанне пра атам аматара маладзёвай субкультуры готаў, заклапочаных містыцызмам і эзатэрыкай.

Асамблея няўрадавых арганізацыяў і ініцыятываў выказвала нязгоду з рашэннем уладаў аб будаўніцтве атамнай станцыі. Але ці не застанецца гэтая нота пратэсту адно толькі лямантам на пустэльні, якога ніколі ніхто не пачуе не таму, што не хапіла сродкаў распаўсюджваньня, але хутчэй таму, што ён зрабіўся неяк неактуальным?

wehrwolf
У свядомасці готаў - тынэйджэраў АЭС выклікае асацыяцыі з самымі пазітыўнымі персанажамі іх вальтанутай міфалогіі

“Белая рыторыка” праціўнікаў ядзернага прагрэсу пакіне абыякавай інэртныя масы насельніцтва, сярод якога ёсьць ужо і тыя, хто про Чарнобыль даведаўся, гуляючы ў кампутарную гульню STALKER. “Нефармальная моладзь”, якая ў 1980-я гады паўсюль была прыблізна больш-менш уніфікаваная, на сёняшні дзень уяўляе настолькі супярэчлівую карціну, апісаць якую не па сілах нават спецыялістам па сацыяльных і псіхічных дэвіяцыях.

Сапраўдныя готы са штодзённым дэвізам “Памятай аб смерці” наўрад ці зразумеюць прапанову змагацца за сьветлую будучыню і здаровае бязьядзернае асяродзьдзе. Яны нават не будуць сьмяяцца. Готы ўвогуле не сьмяюцца. Яны размалёўваюць усё ў чорны колер і любяць цемру больш за святло, ноч больш за дзень, месяц больш за сонца. Памятаючы аб смерці, готы не выпускаюць выпадку пагаварыць аб смерці з кім бы то ні было. Грошы і здароўе — смецьце і хто будзе падыхаць — з сабой не забярэ. Замест прывітання і развітанні готы кажуць «Memento mori».

Натуральна нас, готаў, можа зацікавіць дэманалагічны характар чарнобыльскай гісторыі, якая паводле легендаў мае карані ў кнізе Апакаліпсіса, дзе гаворыцца пра тое, як “упала з неба зорка Палын і вада зрабілася горкай”.

Але ўсе біблейскія байкі бляднеюць у параўнаньні з шоў Merilin Manson, Cradle of Filth і іншых аніматараў гатычнай сцэны. Memento mori. Да сустрэчы ў пекле.


Добавить статью в закладки

Comments are closed.

-->