Атамнае кадзіраванне Расеі?
Беларуская АЭС ідзе на дапамогу расейскім алкаголікам. Дастаткова гучны рэзананс атрымалі рамсы беларукага ўраду, які жадае выбіць у Расеі вялізарны крэдыт на будаўніцтва Беларускай АЭС. Называюцца фантастычныя лічбы ў дыяпазоне ад 4 да 9 мільярдаў зялёных тугрыкаў. Такая сума выклікае ў некаторых патрыётаў панос нярвозаў. “Гэта катастрофа”, — рвуць яны на сябе валасы нават ў вобласці паху: мы ўсе хутка трапім у пазыковую яму, з якой нават нашыя прапрапраўнукі не змогуць вылезці.

Не кажучы пра тое, што расейскі крэдыт пад АЭС аўтаматычна значыць, што станцыя будзе таксама пабудаваная Расеяй і адпаведна сыравіну прыйдзецца набываць таксама ў суайчыннікаў Пушкіна і Чыкацілы. Між тым уся зацея з АЭС была прыдуманая менавіта для таго каб пазбавіцца ад энергетычнай залежнасці з боку усходняга супастату. Падобным скептыкам можна сказаць толькі адно: глядзіце на праблему праз горла шклянкі з пад гарэлкі. Гэта не жарт. На самой справе мы нічога плаціць не будзем. Больш таго: Расея будзе даваць нам фінансы далей. Як казаў адзін літаратурны герой: на талерцы з блакітнай аблямовачкай. Паглядзіце, што творыцца ў нашай краіне-суседцы ў вобласці маштабаў ўжывання алкаголю. Статыстыка ня менш жудасная, чым сітуацыя на беларускім валютным рынку. За апошнія гады колькасць бухарыкаў вырасла на парадак разоў. Нацыя знаходзіцца на мяжы дэградацыі і поўнага кірдыка. Чамусьці, аналізуючы прычыны такога бухадрому, аналітыкі ігнаруюць тое, што апошні рэкордны выбух любві грамадзян РФ да пляшкі праходзіў на фоне каласальнага ўздыму матэрыяльнага дабрабыту простых расейцаў – наступства росту сусветных коштаў на гах і нафту. У Расею прыйшла эпоха гламура: простыя металургі пачалі катацца ў розныя там Анатальі і Шарм-эль- Шейхі. Клеркі, каб скінуць стрэс, зажыгалі ў клубах па калумбійскаму какаіну. Падлеткі насілі шыкоўныя мартэнсы і каталіся на дарагіх тачках. І усё гэта праходзіла на фоне росту алкагалізацыі. Адсюль вывад: чым больш грошаў, тым больш бухаеш. У якасці канструктыўнага рэзюмэ.

4 мільярда долараў, калі яны застануцца ў расейскі бюджэце або пайдуць на інвестцыі ў гаспадарку, абавязкова ў прамой або ўскоснай форме набудуць выгляд вядомай вадкасці. Кажучы проста — будуць прапітыя. Што рабіць расейскаму ўраду? Пазбаўляцца грошаў любым шляхам! І паверце, даваць капусту беларусам яшчэ не самы горшы варыянт. Дылема простая: або вы бабло — нам, або гарантаваная белачка — вам
27 августа, 2009 at 12:44
Бухать не перебухать. Это ж здоровья не хватит столько выпить…
27 августа, 2009 at 14:50
+1
28 августа, 2009 at 11:19
Кризис внес свои коррективы… АЭС подорожала до 9 млрд. долларов и это еще не предел.
30 августа, 2009 at 15:14
«этот вне конкуренции»
31 августа, 2009 at 5:02
Большое спасибо! Есть ещё повод получить удовольствие… С вашего разрешения, беру.
24 сентября, 2009 at 3:15
Отлично написано.
18 марта, 2010 at 23:10
Блог отличный, буду рекомендовать друзьям!