Пакуль кухарка вучылась кіраваць дзяржавай – скончылася ежа.

Здароўе працоўных наменклатурнага апарату ў савейскія часы патрымлівалася звычайнай, але недаступнай простаму рабацяге, крамлёўскай таблеткай, якая пераходзіла з рук ў рукі ад аднаго сьвятара-старыка да другога, пакуль не трапіла ў свавольныя лапы кетчара-гарбачова, які адразу перакінуў дзіковінку на амерыканскую базу, зарабіў эсэсэсэрыі гістарычны фоллаут. «Мірны Атам» высветліў падрабязнасці.


Read more…

Як павыводзiць вугры

Яшчэ ў далёкія васьмідзесятыя самыя сапраўдныя герлы аддавалі перавагу чумавому кактэйлю — піва са сьмятанай, апасля якога не толькі біла ў галаву, але і раздувала цела да каралеўскіх памераў, адчыняла магчымасьць пагадаць на панкрыяціце, пуская сьлінкі па Мікеле Плачыда ды пад неўміручыя песьні чуда песьняра Вільлі Такарава гатаваць мужу-паставому, які пяць хвілінаў як выйшаў з народу, вітамінную салату з сьмятаны, яек і морквы.


Read more…

Звычайныя чырвоныя брусніцы

Беларускія лясы славуты не толькі экзатычнымі жывёламі, якія бадзяюцца без працы, абібочнічаюць й любым дасяжным метадам жадаюць памаксімуму дэскрэдзіціраваць аграгарадочнае насельніцтва краіны, но й супер ягадай, якая не раз ратавала ад геяпалітычных хвароб шматпакутны народ.


Read more…

Чым нам дапаможа грыб-гнайнік?

Псэўдасацыальная анціалкагольная рэкляма па айчыннаму тэлебачаньню ўжо ад’ела палову мазгавых клетак. Мясцовыя кашпіроўскія і чумакі нехавая сваіх мерканцільных зацікаўлінавасьцяў здзекваюцца над насельніцтвам. У той час калі правая дзяржаўная прапаганда заганяе клюшкай чалавечую шкварку і чарку праз выцвяразальнікі ў лядовыя палацы, левая мэтанакіравана пралажыла добрую лыжню да таннага бухалава на кожны дзень. Логікі ані кроплі, але жывыя трупчатыя і пласцінчатыя выкапні яшчэ за доўга да прыезду чалавека з Эдэму, перамаглі на агульнай фазэндзе Зямля сусветнае зло – алкагалізацыю юніверсуса.

Даўна вядома з гісторыі, што алкаголь з’яўляецца моцнай зброяй массавага знішньня карэннога насельніцтва. Танную бомбу заўсёды выкарыстовывалі гэтак званыя цывелізаваныя “ня дзікія” больш прадвінутыя народы каб пашырыць арэол сваего паселеньня. Так розныя еўрапецы ды расеяне за невялікі тэрмін часу спаілі індзейцаў, чукчаў, эскімосаў й яшчэ шмат невядомых малых народаў. Абкатка чуда зброі вялась не толькі на замежніках але й на уласным насельніцтвам. Зацішак у выглядзе сухіх законаў дабіваў астаткі выжыўшых і іх грошы ды скарб перацікаў у кішені пераможцаў.
Манаполія на продаж, сістэма штрафаў, прымушаннае лячэньне ў летніх трудавых лагерах – і як гаворыцца карабель плыве… і сьпіваецца.
Плецэбы няма, ды ніхто з чынуш і крока не зробіць каб аздаравіць чуда-нацыю. У спартыўных палацах фантомы супраць мертвыя душ.завірухай завеяй намятаюць сьнежнай каралеве шэраговый ільдзяны кім, а шмурдзяк коштуе танней чым шайба, валанчык ці флікер. Бухнуць ці паесьці? Бухнуў і як паеў – жыццёвае крэда рабацяг ды студэнтаў.

Зброя супраць рэжыму?

Зброя супраць рэжыму?

Шмат хто жыве па-за мяжой гною, але там й хаваецца панацэя ад неўміручай хваробы – грыб гнайнік (капрынус). Выгляд у яго звычайнай паганкі яле ў народнай фунгатэрапіі якасьці гэтага, вельмі распаўсюджанага прыгажуна, на асаблівам рахунку. Ён як гэндальф белы-патлаты, выглядае з-за кучы й падобны на паветраннае пірожаннае на палачцы, пакрытае буйнымі лускавінкамі з адценнем охры, ці як гэндальф, шэры прадчуваючы бойку у смяротнай пячоры ляціць на халве-самалеце на дапамогу хобітам півасмоктам. Гэты грыб вельмі далікатны, салодкі й прыемны на густ, але на звычайнага алкаголіка дзейнічае вельмі прыхільна. Спачатку запал, моцнае сэрдцагрукаванне і напрыканцы чароўная млявасьць адкруціць прагу алкагаліста-пятачка сябраваць з ненаедным спірытусам вінні. Й таму невялічкі дадатачак грыба-гнайніка ў страву, любіцелю бухнуць з панядзелку, вывядзе недарэку на чыстыя вантробы.
А калі чуда грыб міксаваць у хлеба-булачныя, мяса-малочныя ды іншыя гастранамічныя вырабы на дзяржаўнам ўзроўні? А калі, наадварот, нехта паласатадзядзясэмавы ў сваіх мэтах вымушыць грыб-асвабадзіцель ламаць “камарынскую” пад уласную дуду. Выхада два ці краіна цьвярозая, ці народ не пайме “усяленскае атручыванне з-за неякаснага алкаголю” і за тыдзень падзе крывавы шмурдзякова-гарэлачны рэжым дня.

Ваш  уласны  знахерЪ
Ярыла Пшанічны +

Секс без прычыны – прызнак дурачыны

Усе ведаюць, што ў дрымучых дзеўственных лясах Афрыкі некаторыя шымпанзэ банальна падаўляюць агрэссію простым палавым актам з сяброўкай ці сябрам. Менавіта гэты факт натхніл нейкага палітцяхнёляга з далекіх шасьцідзесятых замуціць усясьветны хіпоўскі аллес-армаггедон. “Make love – not war” гучала з кожнага двара. Пацаны з засаленнымі доўгімі валасамі разам з герламі з’ядая элэздэшыну да пасінення трахалісь пад аккорды бясмяротных “Grateful Dead”, у той самы момант, калі дзядзя Сэм уцішку краіў сабе сусветныя нафташтаны. Так адбылася адна з самых крывавых й спусташальных рэвалюцый – сэксуальная. Дзякуй Госпаду і Богу, гэта брыдота прайшла міма Беларусі. Аднак і мы паволі дакаціліся да такой хрэні, якая зараз хаваецца пад разнакаляровымі камуфляжамі.
Read more…

Помнік слімаку

Шаноўны чытач!

Мы распачынаем новую рубрыку. Гэта вам не Малахаў Мінус, а Пшанічны Плюс! Толькі самыя актуальныя рацэпты вылекаваньня ад пражжонага народнага лекара Ярылы Пшанічнага.
Забалела галава? рука трасецца? смага замучыла? — «Дык гэта ж лучавая балезьнь!» — адкажа Пшанічны й выпіша рацэпт.

Чытайце штотыдня па серадах.

Яшчэ брытанскі зруйнавацель-кінагеній Пітар Грынуэй у стужке “Z00” адзначыў карысныя ўласцівасьці слімакоў. Але гэта замежная байка.

Сьлімак - лекар і цаліцель Нарачанскага краю.

Сьлімак - лекар і цаліцель Нарачанскага краю.


Read more…

Страница 4 из 41234