У нядзелю ў вёсцы Белагор’е Мазырскага раёну прайшоў чарговы канцэрт “ЗА ядраную Беларусь”. Гледачоў насабіралася цэлую актавую залю сельсавету. Людзі прыязжалі з усяго раёну, былі і госьці з вобласці. На канцэрце прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых уладаў, топ раённага упраўлення унутраных спраў і сьвятары найбуйнейшых канфэсіяў рэгіёну: сінтаісты і будысты. Усе гледачы зь нецярпеньнем узіраліся на сцэну, чакаючы пачатку канцэрта.
Read more…
На мінулых выходных у Драгічыне прайшоў чарговы канцэрт у межах туру “ЗА ядраную Беларусь”. Карэспандэнт “Мірнага Атаму” папрысутнічаў на ім, і стаў сьведкам неверагоднага – сярод гледачоў быў заўважаны сам Мілошавіч! Па словах Кіма Астраўцова, чалавек падобны да Слабадана Мілошавіча быў апрануты ў нацыянальны дзявочы строй. Таварыш усіх беларусаў кружляў у карагодзе разам з заслужаным калектывам “Харошкі” ды ўслых чытаў усім вядомы верш Зьмітра Вішнёва пра бегемоціка Пашу… Нягледзячы на наяўнасьць фотаздымку, які пасьпеў зрабіць карэспандэнт “Мірнага Атаму”, прэс-цэнтар акцыі “ЗА ядраную Беларусь” аправерг сэнсацыйную інфармацыю…
Read more…
На мінулым тыдзьні распачалася маштабная акцыя “ЗА ядраную Беларусь”. У межах акцыі плануецца правесьці сэрыю фэстываляў у розных кутках нашай неабдымнай Радзімы. Галя-канцэрт адбудзецца ў Астраўцы. Першы канцэрт прайшоў дзьнямі ў мястэчку Трацілава.
Read more…