Издание книги Ярылы Пшаничнага «Атамная лучына»

На пляцоўцы talaka.by пачаўся збор грошай на другую кнігу нашага аўтара Ярылы Пшанічнага «Атамная лучына«.

«Атамная лучына» – другая, пасмяротная кніга Ярылы Пшанічнага. Яна нашмат аб’ёмнейшая за першую, аздобленая графічнымі працамі аўтара і фотаздымкамі. Назву кнізе дала аднайменная паэма, над якой Ярыла Пшанічны працаваў на працягу 2010 – 2011 гг. Гэта сатырычны водгук паэта на экалагічныя праблемы сучаснасці, стылізаваная пад фальклор і фантастыку гісторыя пра тое, як “Янка марыў стаць атамшчыкам. Яго абразіў Нячысьцік Д’ябла, каб скрасці вялікі беларускі сакрэт, накіраваў у будучыню і ажаніў”. Іранізуючы і з галоўнага героя, і з неверагодных сітуацый, у якія ён трапляў, у эпілогу Ярыла Пшанічны паўстае найбольш удумлівым і сур’ёзным, а яго іронія набывае зусім “чорнае” адценне: “Спачатку народ / Крэміруем / А потым д’ябла/ Прэміруем”. Разглядаючы яшчэ папярэднюю кнігу Ярылы Пшанічнага, крытыкі зазначалі: “Так, блазенства і сур’ёзнасць, бяздумная радасць і горкі смутак – у жыцці зусім побач стаяць, і маюць уласцівасць вокамгненна трансфармавацца адно ў адно” (Міхась Южык, “Тэксты”, 2012, № 2).

Вокладка кнігі Ярылы Пшанічнага «Атамная лучына»

Акрамя паэмы, у кнігу ўвайшлі вершы Ярылы Пшанічнага, якія пісаліся з 2000 па 2015 год і ў папярэдні зборнік не ўвайшлі. Яны таксама збольшага працягваюць сатырычна-іранічны кірунак, зададзены ў першай кнізе. Паэт, верны свайму анархісцкаму амплуа, працягвае сцябаць і беларусаў і замежнікаў, і ўладу і апазіцыю, і гопнікаў і інтэлігенцыю, і сябе асабіста, і, па вялікім рахунку, саму паэзію – калі, парадзіруючы заштампаванасць прыёмаў мастацкай вобразнасці, аўтар звяртаецца да трэш-эстэтыкі кшталту “Сонца градусам калоціць / Кулаком па галаве”. І магчыма, па вершах Ярылы Пшанічнага калі-небудзь будуць вывучаць нашую гісторыю – як па гэткім займальным навучальным дапаможніку…

Уклаў кнігу паэт і літаратуразнавец Віктар Жыбуль, а выдаць яе збіраецца выдавецтва “Галіяфы”.

Кніга будзе выдадзена аб’ёмам больш за 360 старонак на крэйдаванай паперы, у цвёрдай вокладцы, з вялікай колькасцю ілюстрацый, фотаздымкаў з перформансаў і літаратурных выступаў.
Меркаваны наклад – 300 асобнікаў.

Спасылка, каб падтрымаць праект.

Не лянісь, без працы не майся – танна пахавайся

Народны беларускі эпас «зямлі шкварка — людзям чарка» натхняла ні адно пакалення чэсных жыхароў сінявокай, а адзін з самых чалавечных чалавечаскіх чалавекаў, зрабіў з гэтага не толькі кар’еру, але, й накаўдаваў сабе бясконцыя ільготы. Поўная ўпэўнінасьць што апасля яго адбудзіцца патоп натхняе чылдрэнроба, на новыя перамогі на хвалях дземагрыфічнага росту.
Read more…

Чым нам дапаможа грыб-гнайнік?

Псэўдасацыальная анціалкагольная рэкляма па айчыннаму тэлебачаньню ўжо ад’ела палову мазгавых клетак. Мясцовыя кашпіроўскія і чумакі нехавая сваіх мерканцільных зацікаўлінавасьцяў здзекваюцца над насельніцтвам. У той час калі правая дзяржаўная прапаганда заганяе клюшкай чалавечую шкварку і чарку праз выцвяразальнікі ў лядовыя палацы, левая мэтанакіравана пралажыла добрую лыжню да таннага бухалава на кожны дзень. Логікі ані кроплі, але жывыя трупчатыя і пласцінчатыя выкапні яшчэ за доўга да прыезду чалавека з Эдэму, перамаглі на агульнай фазэндзе Зямля сусветнае зло – алкагалізацыю юніверсуса.

Даўна вядома з гісторыі, што алкаголь з’яўляецца моцнай зброяй массавага знішньня карэннога насельніцтва. Танную бомбу заўсёды выкарыстовывалі гэтак званыя цывелізаваныя “ня дзікія” больш прадвінутыя народы каб пашырыць арэол сваего паселеньня. Так розныя еўрапецы ды расеяне за невялікі тэрмін часу спаілі індзейцаў, чукчаў, эскімосаў й яшчэ шмат невядомых малых народаў. Абкатка чуда зброі вялась не толькі на замежніках але й на уласным насельніцтвам. Зацішак у выглядзе сухіх законаў дабіваў астаткі выжыўшых і іх грошы ды скарб перацікаў у кішені пераможцаў.
Манаполія на продаж, сістэма штрафаў, прымушаннае лячэньне ў летніх трудавых лагерах – і як гаворыцца карабель плыве… і сьпіваецца.
Плецэбы няма, ды ніхто з чынуш і крока не зробіць каб аздаравіць чуда-нацыю. У спартыўных палацах фантомы супраць мертвыя душ.завірухай завеяй намятаюць сьнежнай каралеве шэраговый ільдзяны кім, а шмурдзяк коштуе танней чым шайба, валанчык ці флікер. Бухнуць ці паесьці? Бухнуў і як паеў – жыццёвае крэда рабацяг ды студэнтаў.

Зброя супраць рэжыму?

Зброя супраць рэжыму?

Шмат хто жыве па-за мяжой гною, але там й хаваецца панацэя ад неўміручай хваробы – грыб гнайнік (капрынус). Выгляд у яго звычайнай паганкі яле ў народнай фунгатэрапіі якасьці гэтага, вельмі распаўсюджанага прыгажуна, на асаблівам рахунку. Ён як гэндальф белы-патлаты, выглядае з-за кучы й падобны на паветраннае пірожаннае на палачцы, пакрытае буйнымі лускавінкамі з адценнем охры, ці як гэндальф, шэры прадчуваючы бойку у смяротнай пячоры ляціць на халве-самалеце на дапамогу хобітам півасмоктам. Гэты грыб вельмі далікатны, салодкі й прыемны на густ, але на звычайнага алкаголіка дзейнічае вельмі прыхільна. Спачатку запал, моцнае сэрдцагрукаванне і напрыканцы чароўная млявасьць адкруціць прагу алкагаліста-пятачка сябраваць з ненаедным спірытусам вінні. Й таму невялічкі дадатачак грыба-гнайніка ў страву, любіцелю бухнуць з панядзелку, вывядзе недарэку на чыстыя вантробы.
А калі чуда грыб міксаваць у хлеба-булачныя, мяса-малочныя ды іншыя гастранамічныя вырабы на дзяржаўнам ўзроўні? А калі, наадварот, нехта паласатадзядзясэмавы ў сваіх мэтах вымушыць грыб-асвабадзіцель ламаць “камарынскую” пад уласную дуду. Выхада два ці краіна цьвярозая, ці народ не пайме “усяленскае атручыванне з-за неякаснага алкаголю” і за тыдзень падзе крывавы шмурдзякова-гарэлачны рэжым дня.

Ваш  уласны  знахерЪ
Ярыла Пшанічны +

Атамная лучына — Горад

Нуклеарных дум паэма
Працяг. «Горад».

У паперэдніх частках:
Янка марыць стаць атамшчыкам.
Пад час чыгуначнай вандроўкі
яго абразіў Нячысьцік Д’ябла,
каб скрасці вялікі беларускі сакрэт,
і накіраваў у будучыню.
Зруйнаваныя тут
Ўсе межы
У сталовых прэкрасная
Дыетычная ежа!


Read more…

Атамная лучына — Future

Атамная Лучына
Нуклеарных дум паэма
Працяг. «Future».

У паперэдніх частках:
Янка марыць стаць атамшчыкам.
Пад час чыгуначнай вандроўкі
яго абразіў Нячысьцік Д’ябла,
каб скрасці вялікі беларускі сакрэт,
і накіраваў у будучыню.


Read more…

Атамная Лучына — Дземаны ў цягніку

Ярыла Пшанічны
Нуклеарных дум паэма
Дземаны ў цягніку
(працяг)
Read more…

Атамная Лучына — Пра Янку

Нуклеарных дум паэма
Пра Янку
(працяг)
Read more…

Атамная Лучына — Пралог

Нуклеарных дум паэма

пралог

Ярыла Пшанічны


Read more…

Страница 1 из 11