Аматары актыўнака адпачынку

У нядзелю 23 жніўня 2009 на Астравеччыне было горача. Разгаралася не толькі бітва за ўраджай. На фоне камбайнаў і недазжатых палёў туды-сюды пешшу і на роварах гойсалі дзіўныя постаці. Ужо ў сярэдзіне дня можна было бачыць вынікі іхнае дзейнасці. У Міхалішках, найбліжэйшым да пляцоўкі меркаванай Беларускай АЭС цэнтры сельсавету, на мосце праз Вяллю з’явіўся 15-метровы транспарант «Астравецкая АЭС? Дзякуй, не трэба!»  Мост, трэба зазначыць, знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Полацк — Вільня насупраць шырока вядомага касцёлу XVII стагоддзя.
Read more…

Страница 1 из 11