Зялёнае цунамі

У Калумбіі афіцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта ледзь не прайграў зялёнаму палітыку, які пачаў палітычную кар’еру з таго, што зняў штаны на публіцы.

Антанас Москус давёў, што голая дупа ў палітыцы - моцная зброя

Антанас Москус давёў, што голая дупа ў палітыцы - моцная зброя

26-га лютага ў Калумбіі адбыўся палітычны землятрус. Канстытуцыйны трыбунал заблакіраваў праект рэферэндуму, які фактычна адчыняў прэзідэнту Альвара Урібе дарогу да трэцяй кадэнцыі.

Тое, што Урібе пераможа ў выпадку дазволу яму балатавацца ў трэці раз на пасаду гаранта, мала хто сумняваўся. Пасля таго як Альвара перамог на выбарах 2002-га году рэйтынг ягонай падтрымкі ніколі не падаў за 60 працэнтаў.

Усё дзякуючы паслядоўнай пазіцыі у адносінах да партызанскіх камуністычных груповак FARC ( узброеныя народныя сілы Калумбіі) i ELN ( Народная — вызвольная войска), якія з 60-ых гадоў спрабуюць са зброяй у руках стварыць Сацыялістычную Калумбію. Дзякуючы тэме барацьбы з тэрарызму Урібе хутка знайшоў агульную мову з адміністрацыяй Джорджа Буша Малодшага. Другі фактар сяброўства з Белым домам, ахапіўшая кантынент мода на левых палітыкаў. Амаль ва ўсіх краінах Лацінскай Амерыкі за апошнюю дэкаду да ўлады прыйшлі левыя. Адзіным бастыёнам правага лібералізму засталася Калумбія, якая ў падобнай сітуацыі магла разлічваць на дапамогу янкі.

Апошнія сапраўды пачалі крэдытаваць рэжым Урібе, пастаўляць яму зброю, адчынілі тут свае базы. Дапамога звонкі дазволіла адміністрацыі Урібе адцясніць партызан у сельву, стварыць імідж бяспечнай краіны — першая умова для інвестараў і турыстаў.

Аднак як бачым не гледзячы на ўсе поспехі рэжыму Урібе і яго харызму, канстытуцыю яму перапісаць не далі. Зрэшты ў Калумбіі самая старэйшай дэмакратыя ў Лацінскай Амерыцы.

Навіна пра тое, што Альвара не ідзе на чарговы тэрмін, не выклікала хаосу. У Урібе даўно быў гатовы прыемнік — былы міністр абароны, віцэ- прэзідэнт Хуан Мануэль Сантос. Апошні праславіўся перш за ўсё шэрагам атак на фармаванні FARC. У спісе ягоных подзвігаў у тым ліку вызваленне з палону FARC закладніка Інгрід Бетанкур ( калумбійская і французская грамадзянка), ліквідацыя нацыянальнага тэрарыста нумара два Рауля Рейеса (Raul Reyes) падчас рэйду калумбійскага спецназу на партызанскую базу, якая знаходзілася на тэрыторыі Эквадору.

Трэба дадаць, што сям’я Сантасаў паходзіць з старой дынастыі выдатных палітыкаў і інтэлектуалаў. Ягоны прадзед быў прэзідэнтам краіны ў 30-ыя гады. Сантасы заснавалі самую папулярную ў краіне штотыднёвую газету El Tiempo.

Адразу пасля таго як Сантос уступіў к кампанію яго імя апынулася ў топе кандыдатаў.
І тут пачаліся цуды Маісея.

Мова пра феномен Атанаса Москуса — былога прафесара матэматыкі, экс — мэра сталіцы і нашчадка эмігрантаў з Літвы ( Москус па літоўскі Маісей)

Пачынаў Москус сваю палітычную кар’еру дастаткова экзатычна ў далёкім кастрычніку 1993-га году. Тады ён — выкладчык Нацыянальнага Універсітэту меў выступіць перад вялікай аўдыторыяй. Студэнты слова яму не давалі казаць. У адказ прафесар паказаў ім свой зад. Публіка адразу супакоілася.
Пра учынак вучонага казала ўся краіна. На гэтым акадэмічная кар’ера Москуса а закончылася. Затое пачалася палітычная. Праз два гады Атанас без вялікіх грошаў перамог на выбарах сталічнага мэра.

На пасту кіраўніка гарадской адміністрацый ён дзейнічаў як навуковец. На думку Москуса праблема калумбійскага грамадства заключалася ў тым, што людзі баяцца ўлады. Як след закон ім замяняюць традыцыі і звычайнае права.

Каб павярнуць давер да дзяржавы бургамістр прыдумаў шэраг акцый: замест паліцэйскіх па вуліцах хадзілі клоуны — мімы. Яны жартавалі над людзьмі, якія парушалі парадкі. Сам Москус прыдумаў сябе персанаж з серыі супер герояў — «суперабывацель». Суперабывацель збіраў смецце і г.д. Каб людзі маглі каналізаваць негатыўную энергію паставіў на кожным кроку баксёрскія грушы.

Такія спектаклі як ня дзіўна выклікалі эфект росту грамадзянскага сумлення, самарефлексіі. Дзякуючы адначасовай кампаніі супраць карупцыі і скарачэння падаткаў на ўтрыманне паліцыі папулярнасць Москуса вырасла. Калі Москус ў 2004-ым адыходзіў пасля двух кадэнцыі з пасады мэра Баготы, яму было, чым ганарыцца. Хаця б тым, што колькасць забойстваў у традыцыйна вельмі крыміналізаванай калумбійскай сталіцы скарацілася ў чатыры разы. Таксама на парадак зменшылася ўжыванне наркотыкаў. Узнікла сетка хуткага гарадскога транспарту.Давер да мэрыі быў такі высокі, што 63 тысячы жыхароў нават пагадзілася заплаціць у гарадскую казну суму большую за звычайны падатак.

Яшчэ пад прабывання на пасту мэра Баготы Москус двойчы спрабаваў ісці ў прэзідэнты. Аднак кожны раз збіраў толькі пару працэнтаў. Ён нават умудрыўся перамагчы ў масавым апытанні — палітык, які хутчэй за ўсё ніколі не будзе прэзідэнтам.

Аднак былы выкладчык не здаваўся. Год таму ён заклаў Партыю Зялёных, якая здолела на выбарах у сакавіку прайсці ў парламент. Адразу пасля выбараў Москус зноў заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. На старце кампаніі Москуса бачылі на пасадзе лідэра краіны толькі некалькі працэнтаў выбаршчыкаў. Бум пачаўся пасля таго як яго кандыдатуру нечакана падтрымаў былы мэр гораду Меделін Сержіо Файардо (Sergio Fajardo). Дарэчы ён таксама былы прафесар матэматыкі. Тандем прыдумаў незвычайны лозунг сваёй кампаніі «Матэматыкі, якія дадавалі, пачынаюць памнажаць».

Чамусьці навіна пра саюз двух матэматыкаў выклікала фурор. На сайце Facebook у Москуса было больш сяброў, чым у Барака Обамы ў час, калі той змагаўся за Белы дом. Увогуле гэта пяты па папулярнасці палітык у Інтэрнеце.

Так ці інакш рэйтынг Москуса рушыў на гору тэмпамі. У прэсе нават з’явіўся выраз, які феномен — Зялёнае цунамі.

Нельга казаць, што Москус быў чыстым папулістам. Фішкамі ягонай кампаніі былі барацьба з карупцыяй і паліцэйскім гвалтам, дыялог з суседнімі дзяржавамі.
Сваю ролю згулялі і негатыўныя рысы афіцыйнага кандыдата. Калісьці Сантос здрадзіў роднай партыі лібералаў. На пасту дырэктара абароны неаднаразова быў вымушаны адказваць журналістам за забойства падпарадкаванымі яму людзьмі грамадзянскага насельніцтва падчас анты партызанскіх аперацый.

У выніку за тыдзень да выбараў рэйтынгі Хуана Сантоса і Антанаса Москуса зраўняліся. Абодва мелі па 30 працэнтаў.
Наступіў 30 мая — дзень галасавання, які падараваў новую сенсацыю. Москус атрымаў куды менш, чым чакалі — толькі 21 працэнт. У той жа час Сантас насуперак усякім прагнозам узяў планку ў 41 працэнт.

Эксперты адразу пачалі шукаць прычыны канфузу Зялёных. Безумоўна сваю ролю згуляў подкуп уладамі галасоў выбаршчыкаў — папулярная практыка на калумбійскіх выбарах, асабліва ў правінцыі.

Аднак у Москуса хапала хібаў. Кажуць, што Москус дарма крытыкаваў паслядоўную лінію Сантаса адносна інсургентаў. Пішуць, што Москус дарма праявіў сябе як заўзяты інтэлектуал: ён адмовіўся адказаць на пытанне — ці верыць ён у бога ( Калумбія каталіцкая краіна).

Аднак найбольшым правалам была ягоная заява пра гатоўнасць выдаць Урібе эквадорскім уладам, калі іхні суд прызнае Альвара аказным за згаданую вышэй атаку спецназу Калумбіі на базы FARC у Эквадоры. Такое стаўленне патэнцыйна будучага прэзідэнта да папярэдняга прэзідэнта шмат хто палічыў не вельмі этычным. Тым больш рэйтынг Урібе ў калумбійскім грамадстве застаецца дастаткова вялікім — амаль 60 працэнтаў

Быў яшчэ нейкі шанс на другі тур. Москусу мог дапамагчы галасы Густава Петро (Gustavo Petro ) кандыдата ад левага блоку Дэмакратычны Незалежная Пазіцыя. Аднак Москус не пайшоў на кантакты з левымі. Ён сказаў, што вывад амерыканскіх баз — адно з галоўных патрабаванняў Петро, зашкодзіць барацьбе з гандлем наркотыкаў. Москус зрабіў стаўку на цэнтрысцкія лозунгі.

Аднак што б ён не рабіў, шансаў у яго было мала. Вялікую мядзвежую паслугу зрабіў кандыдату Зялёных у напярэдадні другога туру Уга Чавес. Ён прыгразіў замарозіць гандаль паміж Калумбіяй і Венесуэлай, калі калумбійцы абяруць на пасаду прэзідэнта Сантаса. Гэта выклікала сярод электарату выбух патрыятызму, ахвярай якога стаў Москус.
Другі тур 20-га чэрвеня быў абсалютна фармальным. Сантос — 63 працэнты. Москус — 35 працэнтаў.

Ці значыць, што на гэтым кар’ера 58-га гадовага Атанаса Москуса закончылася? Нельга сказаць, пакуль мы не зразумеем, што ўяўляе сабою прэзідэнт Сантос.

Па другое ў Москуса ёсць прастора для развіцця. Шмат, хто з мясцовых каментатараў назваў дуэль Москуса і Сантоса дуэль’ю інтэрнэту і ТБ. Праціўнік лідэра Зялёных аддаваў перавагу не рознага кшталту «Одноклассникам», а выступам на вядучых папулярных каналах. Калі Зялёныя змогуць захапіць ініцыятыву ў інтэрнэце, колькасць карыстальнікаў якога расце, шансы на будучае ў іх вельмі добрыя.

У цяперашняй Калумбіі інтэрнэтам карыстаецца толькі кожны другі, аднак нават у такой сітуацыі палітычная сіла, якая выразна рабіла стаўку на новыя медыя, здолела сапсаваць нервы куды больш мацнейшым праціўнікам.

Крыніца: Мірны атом

Страница 1 из 11