Каляндар атамнай эры — 28 чэрвеня

У гэты дзень у 2007 годзе адразу на дзвюх нямецкіх атамных электроўнях здарыліся надзвычайныя сітуацыі. Спачатку на АЭС Брунсбютэль (Brunsbuuttel) здарылася кароткаезамыканне. Аўтаматыка адключыла рэактар, і ў выніку частка Гамбургу засталася на некалькі гадзін без электрычнасці. А пасля на АЭС Крумель (Kruummel) здарыўся пажар на трансфарматары. Ізноў аўтаматыка адключыла рэактар. Пажар доўжыўся каля дзвюх гадзін.
Read more…

Каляндар атамнай эры — 10 красавіка

На другім рэактары адзінай венгерскай атамнай электроўні Пакш у 2003 годзе здарыўся «сур’ёзны інцыдэнт» (ўзроўню 3 па шкале INES — Міжнароднай шкале ядзерных здарэнняў).  Другі рэактар заглушылі для планавага штогадовага абслугоўвання, з яго выгрузілі 30 паліўных зборак і памясцілі апошнія ў прыладу для ачышчэння паліва. Расійскія зборкі ядзернага паліва патрабуюць перыядычнай ачысткі ад карозіі, дзеля чаго ў 2001 годзе ў Пакшы паставілі адмысловую нямецкую ўстаноўку.
Read more…

Каляндар атамнай эры — 12 сакавіка

12 сакавіка бягучага, 2009 года здарылася значная падзея для ўсіх атамшчыкаў ды іхных сяброў — пачалася самая вялікая ў гісторыі земнаводная перавозка ядравых адкідаў з Нямеччыны ў Расію.

У 1:07 па маскоўскім часе з уранавага камбіната ў Гронаў быў накіраваны цягнік з радыёактыўнымі адкідамі. 25 вагонаў перавозілі 1250 тон уранавых хвастоў. У пятніцу 14 сакавіка ў 18:30 па мясцовым часе судна MV Schouwenbank выйшла з порта Ротэрдам і ўзяла курс на Санкт-Пецярбург.

Жыхары еўрапейскіх сталіц — Капенгагену, Таліна і Хельсінкі — горача віталі судна з рэкордным грузам, якое ішло паблізу іх берагоў. Толькі адсталыя ад жыцця і найноўшых тэхналогій маргіналы з нямецкай правінцыі і расійскіх метраполій наладжвалі нейкія мерапрыемствы ў марных спробах спыніць пераможны поступ мірнага атаму па Зямлі і вадзе. Пікеты праводзіліся ў Гронаў і на вакзалах гарадоў, праз якія ішоў ядравы цягнік. 20-22 сакавіка ў Маскве зялёныя чалавечкі арганізавалі канферэнцыю, на якой прынялі нікчэмную рэзалюцыю са злосным паклёпам на «Росатом».

opros2

вокс попули

І гэта ў той час як апошні выбіваецца з усіх сіл, каб падняць эканоміку Расіі з каленаў пасля фінансавага крызісу. 19 сакавіка ў Пецярбургу і 23 сакавіка ў Маскве здарыліся пікеты экалагічных монстрыкаў. Але не пройдуць гнюсныя інсінуацыі. Гексафтарыд урана — гэта вам не якое-небудзь смецце, гэта найкаштоўнейшая сыравіна, проста пакуль ёй не знайшлося прымянення. Расія ўжо назапасіла больш за 700 тыс. тон вышэйпамянёнага матэрыялу і плануе стварыць самы вялікі ў свеце склад гексафтарыду пад адкрытым небам. Для прыняцця наступных ядравых грузаў плануецца пабудаваць новы порт у мястэчку Усть-Луга. І няхай гэтак званыя эколагі брыжжуць слінай у  бяссільнай злобе і надалей — у наступным годзе доблесныя атамшчыкі ўзялі абавязак паставіць новы рэкорд і занесці яго ў кнігу Гінэса!

Паводле матэрыялаў atomtransport.ru, antiatom.ru ды piter.indymedia.org.

Каляндар атамнай эры — 17 лютага

У гэты дзень у 2005 годзе на брытанскім заводзе па перапрацоўцы ядравага паліва Сэлафільд (былы Ўіндскэйл) праходзіла рэінвентарызацыя. Выявілася, што 29,6 кілаграмы плутонія… дзесьці згубіліся. Гэтай колькасці дастаткова, каб зрабіць сем ядроных бомбаў. На меркаванне МАГАТЭ, дастаткова 7-10 дзён, каб вырабіць бомбу з такіх матэрыялаў, але пра іх знікненне было паведамлена толькі праз некалькі месяцаў. За год да таго не далічыліся яшчэ 19 кг плутонія.
Read more…

Страница 1 из 11