Нечакана для ўсяго сур’ёзнага грамадства, пасярод сьнежня, нібы меціарытны паток леаніды, з астралагічнай торбы на высачэнную сцэну зноў палез Паўлюк Глоба. Гэты прайдзісьвет ніаднойчы прарочыў розныя рознасьці пра нашую агульную, утульную й стабільную Радзіму. Зноў стары зоркалік, жадае вдуць свае пакрытыя іржой, незбыўшыеся прадсказанне.
Read more…
Любоў да ўсяго беларускага вялікага магістра астралагічных спраў Паўла Глобы не здіўляе толькі немаўлят, якія і так ведаюць сапраўдную будучыню хомасапіянскага эгацэнтрызма. У сваіх мазгавітых фінтах маніпулятар, паддатлівага як плястылін, розума хатніх гаспадынь, барадаты чрэвавешчатель, мае гонар абяцаць манну з нябёсаў у кожную хату, толькі па сродках багаабранай канстытуцыйнай гульні з юнітамі, які так паважае гарант бяспекі і гросмайстра дыпляматычных інтрыг, гаспадар поўначы і поўдня, кіроўца захада і ўсхода, вялікае “а ўсёж нехта сочыць за намі з верху”. Абмежаваныя такім моцным ціскам, выпрабоўваючы жывельны жах, сярэднестатыстычны бэсэсэсэравец, застанецца ляжаць на дыване, каб яшчэ крышачку пажыць у пэрфэкт краіне, створаннай tv-каналам ОНТ.
Read more…