Геі як апошняя надзея Мядвдезева
Як вядома геі не карыстаюцца любоўю гаспадароў Крамля. Штогод у Маскве менты разганяюць маніфестацыі за правы сексуальных меншасцяў. Аднак сітуацыя ў хуткім часе можа змяніцца. У Грузі – галоўны рэгіянальны праціўнік Расеі, гомасексуалісты могуць стаць каталізатарамі зменаў рэжыму.Як піша прэса сёння ў грузінскай сталіцы блукаюць чуткі наконт таго, што ў хуткім часе па яе вуліцах прамаршыруе калона гомасексуалістаў. Праваслаўная грамадскасць трымае сітуацыю пад кантролем. Так Ілля Другі, патрыярх Грузіі зрабіў публічную заяву наконт магчымага дэфіле аматараў нетрадыцыйнага сексу.
У ёй гаворыцца: “Распаўсюджваецца чутка пра тое, што ў Тбілісі ці Батумі збіраюцца праводзіць так званы. гей-парад. У сувязі з чым Патрыярх усей Грузіі Ілля Другі заяўляе наступнае: у нашай краіне, якая мае 2000-гадовую гісторыю хрысціянства, якая акропленая крывёй 100000 тысяч ( так напісана ў арыгінале заявы) пакутнікаў Іверыі, абсалютна недапушчальна праява гомасексуалізму ў прымальнай для народа форме (?), якое азначала б іх публічнае шэсце”. Таксама патрыярх лічыць, што правядзенне гей прайду здольнае выклікаць гнеў госпаду на грузінскую нацыю.

Гэтым хлопцам пад силу перамагчы грузинскага сатрапа


