Средь шумного бала, случайно…

Рэдакцыя «МА» атрымала цікавы ліст ад чалавека, якому не абыякавыя праблемы маладога пакалення.  Дарагая рэдакцыя, піша вам Сяргей Вертаў, ветэран вялікай айчыннай, па прафэсіі кранаўшчык. Сесці за ліст мяне прымусіла такая важная тэма як пераемнасць пакаленняў. Сыходзіць з авансцэны гісторыі наша старая генерацыя. І яе прадстаўнікоў, у тым ліку мяне, проста глыжа і не дае спакойна пайсці на той свет пытанне: ці цалкам мы перадалі юнацтву наш вялізарны жыццёвы вопыт? За прыкладам далёка бегаць ня трэба. Вось, напрыклад, нядаўна ў прэсе з’явілася цікавае інтэрв’ю нейкай студэнткі педуна Тацяны Радкевіч. Ёй выпала не проста шчасце пабываць на вечары выпускнікоў у Палацы рэспублікі, куды трапілі, як гаворыцца у прэсе, “300 актывістаў, выдатнікаў і спартсменаў”. Тацяне даручылі адказную міссю — весела закружыцца ў віхры вальсу з Прэзідэнтам.
Read more…

Страница 1 из 11