Страну лихорадит уже которую неделю: в аптеках невозможно найти не то что марлевые повязки – начались перебои с настойкой Боярышника. Люди боятся выходить из дому и заказывают плодово-ягодное вино с пачкой пельменей по интернету. Приемные пункты стеклотары опустели за несколько дней. И только самые стойкие и неустрашимые собираются немногочисленными группками единомышленников ранним утром у продуктовых магазинов. Но их с каждым днем все меньше: эпидемия косит всех, невзирая на ранги и пристрастия. Официальная медицина бессильна. «Необходимо действовать!» – подумала наша корреспондент, выйдя из очередного запоя. Лена Капут предлагает вашему вниманию несколько измышлений на тему «свиного гриппа». Read more…
Мы ляцелі ў Кіеў. Цудоўны Боінг (відаць, айчыннай вытворчасьці) нес нас над аблокамі ў далёкую Ўкраіну на дзіцячы конкурс Эўрабачаньня. Ля мяне, блізу вакна, сядзеў Юры, ды заварожана ўзіраўся ў вакно. Я ня ведаў аб чым марыць гэты хлапчуган: ці то аб перамозе на сусьветным конкурсе дзіцячай песьні, ці то пра новую крэйду, ці то пра тое, як ён адзначыць свой дзень народзінаў. Свой трынаццаты дзень народзінаў… Read more…
У лістападзе 2003 года гідраграфічная служба Паўночнага флота Расіі праводзіла планавы агляд маякоў у Кольскай затоцы. Дванаццатага чысла супрацоўнікі службы знайшлі цалкам разабраны радыяізатопны тэрмаэлектрычны генератар (РИТЭГ), які сілкаваў электрычнасцю навігацыйны знак у губе Аленяй. Трынаццатага лістапада знайшлі цалкам разабраны РИТЭГ, які сілкаваў электрычнасцю навігацыйны знак на востраве Ніжні Гарачынскі. Радыяізатопныя крыніцы цяпла (РИТы) былі знойдзеныя паблізу - адзін у вадзе, другі на беразе выспы.
РИТ - крыніца радыяцыі з магутнасцю выпраменьвання каля 1000 рэнтген у гадзіну (бо ўтрымлівае стронцый-90), таму знаходжанне бліжэй за 500 метраў да яго небяспечна для здароўя і жыцця. Ліквідацыяй наступстваў аварыі займаліся да канца месяца - спярша ачапілі мясцовасць вакол небяспечных знаходак, а праз пару тыдняў перавезлі іх на пляцоўку часовага захавання службы радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (РХБЗ) Паўночнага флота. Толькі ў 2005 годзе небяспечны груз накіравалі ў спецыялізаваны навукова-даследчы інстытут (ВНИИТФА, Масква) для разборкі і далейшай адпраўкі на сумнавядомае вытворчае аб’яднанне “Маяк” (глядзі “Каляндар атамнай эры” за верасень) для захавання.
Рабаўнікі, якія разабралі РИТЭГі на запчасткі, атрымалі смяротныя дозы радыяцыі. Праўда, выявіць іх так і не атрымалася.
У свой час было выраблена каля 1500 радыяізатопных тэрмаэлектрычных генератара. На пачатак стагоддзя ў Расіі было каля 1000 РИТЭГаў, якія выкарыстоўваліся пераважна як элемент сілкавання маякоў. Ужо на той час усе яны выпрацавалі свой тэрмін дзеяння і павінны быць утылізаваныя. Тэрмін службы РИТЭГаў складае ўсяго 10 год, але бяспечнай актыўнасці радыяізатопныя крыніцы цяпла РИТ-90 дасягаюць толькі праз 900-1000 год. Дакладную колькасць РИТЭГаў ніхто не ведае, бо ў пачатку 1990-х уліковая дакументацыя пагублялася (магчыма, яе і не вялі) і яе даводзіцца аднаўляць.
Прыкладны кошт вывазу аднаго РИТЭГа з месца дыслакацыі і працэдуры ўтылізацыі складае каля 120 тыс. дол., што прыкладна роўна кошту новага РИТЭГа. Таму ўтылізоўваць іх Расія не спяшаецца. Калі суседзі па Арктыцы - Нарвегія і ЗША - даюць грошы, то вывозяць і захоўваюць. А не, то пакідаюць валяцца абы-як і абы-дзе. Так, валяюцца два аварыйна скінутыя з верталётаў РИТЭГі ў акіяне каля ўзбярэжжа Сахаліна. Некаторыя РИТЭГі аказваюцца папросту згубленымі: напрыклад, у верасні 2003 года інспекцыя не знайшла РИТЭГ на пункте «Кувэквын» (Чукотка).
У тых жа, якія ляжаць на месцы, часам руйнуецца блок радыяцыйнай абароны. Так, на мысе Наварын Чукоцкай аўтаномнай акругі ляжаў аварыйны РИТЭГ, узровень гама-выпраменьвання ад якога ў 2004 годзе дасягаў 87 рэнтген у гадзіну. Ясна, што на здароўі людзей, якія праходзяць міма, гэта адбіваецца не лепшым чынам. У 1998 годзе ў сяле Ванкарэм ад лейкеміі памерла двухгадовая дзяўчынка. Каля сяла знаходзіцца закінуты РИТЭГ.
Хтосьці яшчэ верыць пасля такіх гісторый, што атамшчыкі дбаюць пра бяспеку людзей? Ім абы тавар адгрузіць заказчыкам, а далей хай самі разбіраюцца як і за якія шышы гэную радасць утылізаваць.
P.S. На цяперашні момант усе РИТЭГі, якія сілкавалі маякі ў Мурманскай вобласці, вывезеныя на “Маяк”. Электраэнэргію маякам даюць сонечныя батарэі. Прыклад, варты пераймання.
У падрыхтоўцы календара выкарыстаны матэрыялы сайта , а таксама кніга Аляксея Яблакава ““.
7-18 снежня 2009 года ў Капенгагене пройдуць так званыя COP15 - кліматычныя перамовы пад эгідай ААН, на якіх абмяркуюць дамову па змяншэнні выкідаў парніковых газаў у атмасферу (http://en.cop15.dk/). Але па-за межамі Бэла-цэнтру (у ім адбудуцца перамовы) таксама будзе шмат мерапрыемстваў, якія прыцягнуць многія тысячы ўдзельнікаў. Прапаноўваем вашай увазе сціслы агляд асноўных з іх.
Мерапрыемствы ладзяць тры асноўныя сеткі: Klimaforum09, Climate Justice Action і Never Trust a COP. Разглядзім іх па чарзе.
Klimaforum09 () - добрапрыстойная кааліцыя няўрадавых арганізацый, у значнай частцы дацкіх. Яна выступае супраць тэхналагічных “развязанняў” праблемы з кліматам, за зніжэнне спажывання рэсурсаў, узнаўляльную энэргетыку, біяразнастайнасць, ашчадную да навакольнага асяроддзя сельскую гаспадарку і да т.п.
Уласна Klimaforum09 пройдзе ў DGI-byen, вялікім канферэнц-комплексе ў цэнтры Капенгагену. Праграма абяцае быць разнастайнай і ў многіх выпадках цікавай. Значную частку часу зойме распрацоўка дэкларацыі форума. Ужо зараз тэкст дэкларацыі абмяркоўваецца ў інтэрнэце, а прыняць яе плануюць пасярод саміта, каб перадаць на ААНаўскія перамовы. Выступіць на Клімафоруме пагадзіліся такія вядомыя асобы, як Вандана Шыва і Наомі Кляйн. Пройдуць некалькі канцэртаў: будзе спяваць і Дэвід Ровікс, якога так часта слухалі беларусы пад Ростакам у чэрвені 2007. Сярод іншых свае мерапрыемствы заявілі міжнародны рух сялян Via Campesina, Брытанскі кліматычны летнік (тэма: Змены клімату і антыкапіталізм), калектыў народнай адукацыі Trapese (Англія) ды Транснацыянальны інстытут (Амстэрдам).
Але варта адзначыць, што і Via Campesina, і Trapese, і Брытанскі кліматычны летнік уваходзяць у сетку Climate Justice Action (дзеянне за кліматычную справядлівасць). Яшчэ ў CJA запісаліся Інстытут сацыяльнай экалогіі са Злучаных Штатаў (заснаваны Мюрэем Букчыным), Rising Tide, Глабальная кліматычная кампанія, A SEED, Еўрапейская моладзь за дзеянне (EYFA) ды многія іншыя. Назвы некаторых арганізацый зусім незнаёмыя, бо гэта прадстаўнікі Нігерыі ці Бразіліі.
Сайт кампаніі
CJA () збіраецца не размовы вадзіць, а дзейнічаць. Сетка адназначна выступае супраць рынкавых ідэяў “выхаду” з кліматычнага крызісу і дамінацыі карпарацый у кліматычных перамовах. Яе ўдзельнікі спадзяюцца збудаваць глабальны рух за кліматычную справядлівасць і правесці паўнавартасную сістэмную трансфармацыю нашага грамадства. Яны заклікаюць пакінуць выкапнёвае паліва ў зямлі, сацыялізаваць (!) і дэцэнтралізаваць энэргетыку, шанаваць правы карэнных народаў і выплаціць кліматычныя пазыкі, якія “развітыя” краіны маюць перад “недаразвітымі”.
Дакладнага раскладу мерапрыемстваў няма. Паколькі большасць з іх будзе не зусім легальнай (дазвол на блакаду электрастанцыі ў Даніі дастаць цяжка), то ў інтэрнэце пра іх, відаць, напішуць толькі пасля правядзення. Існуе расклад па днях. Так, 28 лістапада нас запрашаюць у Жэневу на марш супраць Сусветнай гандлёвай арганізацыі. У Капенгагене 13 снежня будзе дзень зрыву капіталістычнай вытворчасці, 14 снежня - дзень барацьбы з межамі і за правы кліматычных уцекачоў, а 16 снежня ўдзельнікі CJA мяркуюць наведаць афіцыйны саміт (верагодна, без афіцыйнага запрашэння).
12 снежня будзе вялікая дэманстрацыя, у якой прымуць удзел і Клімафорум, і Дзеянне за кліматычную справядлівасць. Далучацца да дэманстрацыі і радыкальныя левыя ды анархісты з Never Trust a COP (у вольным перакладзе - Ніколі не вер мянтам ды ААНаўскім перамовам па клімаце). На сваім сайце () яны заклікаюць не ісці на ўскраіну да Бэла-цэнтра, а застацца ў цэнтры гораду - і дзейнічаць адпаведна сітуацыі ды ўласнаму разуменню.
Never Trust a COP разглядаюць глабальныя змены клімату як сацыяльную вайну, якую вядуць карпарацыі ды ўрады супраць народаў. Адпаведна, і народы мусяць узяць у рукі сякеры, пілы ды іншыя будаўнічыя інструменты, каб пачаць будаваць новы свет. “Даеш інтэрбрыгады!” - менавіта такі заклік часоў грамадзянскай вайны ў Іспаніі выкарыстоўваюць недаверлівыя паўстанцы.
Як бачна, у Капенгагене будзе цікава. “Мірны атам” плануе і надалей асвятляць снежаньскі кліматычны саміт у дацкай сталіцы. Сачыце за навінамі (а лепей - рабіце іх самі).
Пускай до Нового года еще порядка 50 дней, но он уже не за горами. В Беларуси накануне этого праздника возникло несколько противоречивых явления. Непонятно почему, но в нашей стране количество усадеб Дедов Морозов увеличивается, а их официальная деятельность запрещается. “Мирный атом” решил проследить данную ситуацию по страницам белорусских блоггеров.
Тема XII Минского форума, который прошел 4-6 ноября, - «Беларусь и «Восточное партнерство»: перспективы развития в сферах политики, экономики и общества». Работа велась в трех рабочих группах: внешняя политика, экономика, взаимодействие государства и общества. “Мирный атом” отражает взгляд белорусских блоггеров по поводу прошедшего события. Read more…
Сегодня на условия труда работников ряда сфер и отраслей влияет не только глолбальный капиталистический кризис, но зачастую и факторы, казалось бы, совершенно посторонние. Для работников культуры, образования или науки это очень часто бывают коньюктурно-идеологические заморочки белорусской номенклатуры… Read more…
В Минске с 1 ноября 2009 года объявлена эпидемия гриппа, причем по вирусу типа “А”. Именно к такому типу вируса относится “свиной грипп” (A/H1N1). В пятницу 30 октября на пресс-конференции первый заместитель министра здравоохранения Роберт Часнойть сообщил, что был превышен эпидпорог в Минске, Пинске, Солигорске, Молодечно, Борисове, Новополоцке и Гродно. “Мирный атом” решил проследить первую реакцию белорусских блоггеров в связи с таким событием.