Пабаркэмпілі…
На мінулых выходных на літоўскім узбярэжжы балтыйскага мора прайшоў другі . Галоўная айчынная барная канфярэнцыя сабрала ўдзельнікаў ня толькі зь Бяларусі, Расеі й Украйны. Свае дасягненьні прыехалі паказаць шмат ангельскамоўнага айцішнага люду.
Як дабяраліся да месца правядзеньня гэтай канфярэнцыі, я ня памятаю. Ці то сон мяне падкасіў, ці то мытнікі прымяняюць нейкую псыхатропную заразу. Усплывае ў памяці толькі нейкі загадкавы чалавек у круглых акулярах, з пляшкаю піваса ў руцэ, здаецца, ён фанат … Дзеяньне псыхатропнага рэчыва скончылася ўжо на месцы правядзеньня канфярэнцыі. Першае, што я ўбачыў, дык гэта купаньне дзьвюх бегемоцікаў у заліве. Бегемоцікі былі не айчыннага паходжаньня: мала таго, што бегемоцікі ўмелі размаўляць (чамусьці па-беларуску!), дык яны шчэ і піва пілі моцнасьцю 6,7 абармотаў. Пэўна ахьвяры Ігналінкі, падумалася мне.
Засялілі нас у лягеры. Мясцовыя жыхары ўпарта распаўсюджвалі сярод нас чутку, што менавіта ў гэтым лягере дваццаць пяць год таму жылі першыя беларускія будаўнікі літоўскіх аграгарадкоў. Куды яны падзяваліся ніхто ня ведае. Адныя кажуць, што аднойчы, быццам па камандзе, увесь лягер выйшаў са сваіх домікаў і пайшоў у ваду. Перад тым, як пад марской гладьдзю зьнік апошні беларускі будаўнік, мясцовыя пачулі папярэджаньне: “Не пакідайце ж Крыжачка нашага, каб ня ўмёрлі”. Другія кажуць, што будаўнікоў перакінулі ў Венясуэлу. Трэція ж увогуле сьцвярджаюць гіпотэзу аб тым, што беларускіх будаўнікоў забралі касьмічныя чалавечкі на эксперыменты. Хто ведае, хто ведае…

У такіх доміках жылі ўдзельнікі МедыяБарКэмпа 2009
Мясцовыя распавялі мне яшчэ адну лягенду гэтага месца. Кажуць, быццам за тыдзень да нас у лагер прыехала жанчына зь Бяларусі, якая зьнешне нагадвала Ганну Ахматаву. Прыехала, і зачынілася ў адным з домікаў. За гэты тыдзень у тыбульцаў зьявілася традыцыя. Маладыя перад жаніцьбай роўна аб адзінаццатай вечара прывязваюць скрыню мясцовага самагону да зьвязку паветраных шарыкаў і адпускаюць гэты падарунак ля адчыненай форткі доміку, дзе жыве загадкавая мадэмуазэль. Лічыцца, што калі жанчына зловіць падарунак, то ў маладых будзе крэпкая сям’я. Прычым чым большая крэпасьць напою, тым крапчэй будзе сумеснае жыцьцё маладых.
Аднак, вернемся да нашых бегемоцікаў. На канфярэнцыі было прадстаўлена шмат цікавых прэзэнтацыяў. Тэмы былі рознымі: ад вядзеньня алкаблогаў да прымяненьня новых тэхналёгіяў. Так, карпарацыя Шмайкрасоўт прадаставіла новую кампутарную гулянку-пахадзілку пад пілётным назовам “Мікалай з-пад Астраўца”. Паводле сюжэту гулянкі малады бэрэсэмавец-піянер Мікалай стаў сьведкам аварыі на Астравецкай АЭС. На ягоных вачах злашчасныя лучы, што выходзілі з рэактараў, усяляліся ў абслугоўваючы пэрсанал. Людзі гублялі розум, станавіліся сапраўднымі адмарозкамі, зьбіраліся ў кучкі, выкрыкваючы штосьці аддалена падобнае да лёзунгаў. Лідэры гэтых адмарозкаў ладзілі зь прасьцінаў штандары, а дрэўцамі забівалі ліквідатараў. Уся надзея на Мікалай. Хто пераможа – залежыць толькі ад цябе.

Айцішны люд запаўняю сьпіс тэмаў. Вельмі скаладана і марудна пісаць без капутару
На іншай панэлі канфярэнцыі РУП “Крышталь” прэзэнтаваў новы алька-сымулятар. Цяпер ня трэба зраніцы бегчы ў магаз, купляць за грошы напоі. Варта толькі ўлучыць перанасны кампутар, ды загрузіць сымулятар. Да таго ж, праграма працую круглыя суткі, што вырашае праблему вячэрніх прагулянак за алькаголем.
А выдавецтва “Галіяфы” на сваёй панэлі ня толькі распавялі пра сваю дзейнасьць, але і пачаставалі ўсіх ахвочых безалькагольным бальзамам.

Лёлік Вушкін прэзэнтуе газэту "Мірны Атам"
Была прадстаўлена й наша газета. На панэлі “Мірнага Атаму” сярод іншых выступіў Лёлік Вушкін.

Новы нумар "Мірнага Атаму" (заўсёды можна спампаваць з нашага сайту!!!) - на старонцы "СКАЧАТЬ"
Выступоўца спачатку распавёў пра беларускую АЭС і інтарнэт, скончыў жа прызэнтацыяй апошняга нумару “Мірнага Атаму”.
На было шмат прэзэнтацыяў – усіх і ня ўспомніш! Галава круцілася ўвесь вечар. Магчыма праз гэта і беларускі паэт Ярыла Пшанічны ўначы пераблытаў шафу з касьмічным караблем, зайшоў у яго. Пэўна ж, хацей забраць з Альфацантаўры нашых будаўнікоў, што строілі на чужыне аграгарадкі…
Пакуль усё прыпынілася ў чаканьні водгукаў тых, хто здолеў вярнуцца… да працы пасля MediaBarCamp.
© фотаздымкі і
Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"




июня 11, 2009 at 11:52
а хде капирайты на фоты?
июня 11, 2009 at 12:22
@feofano ёсць… а Кіму прыздецца ўваліць… прэмію. бо ён так хваляваўся, што рукі так моцна трасліся (ад унутраннага хваляваньня), што нічого не атрымлівалася, вось ён і запрасіў суседа патрымаць камеру… мужны рэпарцер. не шкадуе сябе. ні дня без радка
июня 11, 2009 at 12:39
малайчына Кiм!
толькi мала фотак…
глядзiце ў мяне:
июня 11, 2009 at 12:43
На маю думку, дык гэта нейкая правакацыя!
Хутчэй за ўсе галоўны рэдактар газеты “Савецкі Аграгарадок” вырашыў дыскрэдытаваць нашае чэснае выданьне. Сайт узламаць пры сёньняшніх тэхналёгіях не складана. У прыцемку начы гэты, так бы мовіць, галоўны рэдаХтар перахапіў плыні інфармацыі і скраў усе згадкі пра аўтарства фотаздымкаў.
Добра, што яшчэ тэкстоўку не зьмяніў.
Я лічу, што галоўны рэдактар “Мірнага Атаму” Юры Стэфанішын павінен разабрацца ў склаўшайся сытуацыі, і, пры неабходнасьці, скласьці іскавую заяву ў районны суд, па месцы рэгістрацыі выданьня “Беларускі Аграгарадок”.
июня 11, 2009 at 12:44
А мужным рэпарцёрам прэміі не здымаюць. Наадварот ;-)
июня 11, 2009 at 13:03
з космаса шафнага пiшу…
прыём…
июня 11, 2009 at 13:04
прыкольны матэрыял)))
июня 11, 2009 at 13:31
Ярыле:
И как там?
Когда на Родину?
июня 11, 2009 at 13:58
to: Лена Капут
Вельмi добра…
У 15-30 вяртаюсь…
Прыём…
июня 11, 2009 at 15:20
Калi што новыя фоты з*яуляюцца тут
июня 11, 2009 at 15:25
Дзякуй, спадар feofano. Будзем сачыць за аднаўленьнямі.
…Але ж, твараў ня бачна.
А вашыя самыя цікавыя фотаздымкі з МедыяБарКэмпу, думаю, будзем посьціць тут. Калі вы ня супраць.
июня 12, 2009 at 12:57
Первое фото - копирайты ставим не забываем :)