Беларуская рок-зорка выступіла перад дыктатарам
Як нядаўна стала вядома, некаторыя сусьветна вядомыя рок-зоркі ня грэбуюць паплясаць перед целамі дыктатараў. Так, сайт са спасылкай на газэту La Stampa напісала, што сьпявак Стынг выступіў на прыватным канцэрце ва Ўзьбекістане. Па інфармацыі, сьпевака ў Ташкент запрасіла дачка Іслама Карымава. А што ж беларускія зоркі рок-супраціву, падумалася мне – няўжо ж іх ніхто нікуды не запрашае? Ну, хаця б у які лацінаамерыканскі фіг-вам? Толькі падумалася мне пра гэта, як затрызвоніў цэляфон.
– Здарова, Кіме! Уяўляешь, мне ж толькі што патэлефанавалі з пасольства. Кажуць, да нас тут Джордж прыязджае. Інгогніта! Просяць, каб я яму прасьпяваў песьні беларускага рок-супраціву.
Гэта, калі я не памыліўся, быў ніхто іншы як Лявон Волскі.
– А ты што? Няўжо пойдзеш?! Гэта яшчэ той крывапійца, дыктатар, хлусень, ды яшчэ аматар АЭС!
– Прыйдзецца, Кіме… Работа у нас такая, празь песьні даносіць да людзей праўду, сьвятло… Мне тут кантрамарачку абяцалі. Можа са мной? Падтрымаеш хоць.
Вось так я і апынуўся на прыватным канцэрце Лявона Волскага ў амерыканскай амбасаде. Не падманулі, у залі сапраўды прысутнічаў Джордж Джуніор, альбо малодшы. Лявон, як яго заўважыў, дык ледзь не заехаў амерыканскаму дыктатару з лакця. “Што ж ты робіш?! Супакойся. Узгадаў зачэм ты тут,” – прашаптаў я Волскаму ў вуха.
Тым часам распачаўся банкет. На сталы падалі ананасы, рабчыкаў і бульбу ў мунджірах. Запіваць давалі віскара. Першым за стол сеў Джордж, наклаў сабе ў талерку рабчыкаў з ананасамі, і пачаў мясіць усё гэта за дзьве шчакі.
– А вы чаго ж не сядаейце? Лявоне? Кіме? Даўно пра вас начуты… – чвакаючы сказаў Джордж.
Мы прыселі.
– Ды вы частуйцеся, нябось і не ялі такой смакаты ніколі.
– У меня ад рабчыкаў ізжога, – адказаў Джорджу Лявон. – А вось ад бульбачкі з віскаром не адмоўлюся.
Пасьля стакану дзясятага Лявоне засьпяваў праўду-матку:
Вось вы кажаце, быццам грошы я маю.
А вы пакажыце, дзе я іх схаваў!
Я ж усё, усё дзеля роднага краю,
А вы: ён народ беларускі абрабаваў
Усе прысутныя замаўчалі. Толькі адзін Джордж быццам тое дзіця пляскаў у крывавыя далоні.
Мы пабудуем хутка АЭС,
І ня нада нам вашыя НАТА, ЕС.
Будзеце к нам на каленях паўзьці:
Адменім санкцыі, толькі пусьці…
Джордж кінуў стол, і пабег танчыць свае каўбойскія танцы.

Джордж танчыць пад сьпевы Лявона Волскага
– Вось бачыш, Кіме. А ты казаў, дыктатар… Бачыш, як самы апошні дыктатар пад песьні мае пакрысе становіцца нармальным чалавекам. Ды яшчэ крыху, і ягоную рожу можна будзе на любы завадскі стэнд вешаць, як перадавіка. А праз годзік, глядзіш, і ў аграгарадок можна пусьціць. Канешне ж, не адразу зойме адказную пасаду, але ж хто казаў, што справа хутка робіцца. Дай-ка я яму сваю апошню залабухаю, і змываемся адсюль. А ты пакуль рабчыкаў паболей разсувай па кішэням.
Я ж выбары не фальсіфіцыраваў ні разу
Ну, прыпісаў там два ці тры працэнты ў меньшы бок
А вы ж сказалі мне адразу:
Невыязны, дзіктатар, абібок…
Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"



октября 27, 2009 at 12:01
Ким, рассказывай, каков вискарь оказался-то?
Может, прихватил бутылочку-другую для своей коллеге по цеху? Так я к тебе сейчас забегу…
октября 28, 2009 at 1:41
Мне так кажется, что вискарь не иначе как Джордж Дэниелз… Новый, улучшенный рецепт от старого Джэка.
октября 28, 2009 at 21:16
Ай, Лена, брыдоцьце, а не бухло… І як толькі амерыкосы пьюць такое? Можа з-за гэтага яны такія дурныя…
Мірныатам, нажаль, этыкетку не запомніў: давялося піць хутка, ня гледзючы.