Каляндар атамнай эры – 16 кастрычніка
16 кастрычніка 1959 года здарылася незаўважная падзея, пра якую не напісалі ў прэсе. Наогул, грамадскасць не хутка даведалася пра здарэнне. “Халодная вайна” была ў разгары, а справа адбывалася на заводзе падвойнага (ваеннага і грамадзянскага) прызначэння.

"Нацыянальная лабараторыя тэхнікі і навакольнага асяроддзя Айдаха" (Idaho National Engineering and Environmental Laboratory, INEEL)
У ЗША з 1949 года існуе кантора пад назвай “Нацыянальная лабараторыя тэхнікі і навакольнага асяроддзя Айдаха” (Idaho National Engineering and Environmental Laboratory, INEEL). За малаўцямнай шыльдай хаваецца адзін з буйнейшых ядзерных комплексаў свету: плошча – 893 квадратных мілі, тысячы супрацоўнікаў, 52 рэактары, 11 падземных магільнікаў высокаактыўных адкідаў. За гады працы “Нацыянальная лабараторыя” назапасіла паўтоны плутонію, больш за 26 тонаў урану-235 і каля 40 тонаў урану-233.
У склад “Нацыянальнай лабараторыі” ўваходзіць і завод хімічнай апрацоўкі Айдаха (Idaho Chemical Processing Plant, ICPP). З 1953 да 1988 (паводле іншых звестак – да 1992) завод перапрацоўваў адпрацаванае ядзернае паліва з марскіх рэактараў і (пакідаючы гару небяспечных адкідаў) здабываў з яго уран-235 ды іншыя радыёактыўныя элементы – лантан, няптуній, крыптон і ксэнон. Менавіта на гэтым заводзе і здарыўся “інцыдэнт” 16 кастрычнiка 1959 года.
З-за пралікаў арганізацыі перапрацоўкі адбылася некантралюемая ядзерная рэакцыя даўжынёй каля 20 хвілін. 21 чалавек атрымаў дозу апраменьвання вышэй за звычайную, у тым ліку двое – вельмі высокую. Афіцыйныя звесткі кажуць пра памеры стратаў, большыя за 60 тысяч даляраў, але гэтая ацэнка не ўлічвае шкоду здароўю людзей і навакольнаму асяроддзю.
Паводле ўсё тых жа афіцыйных звестак, на заводзе здарыліся яшчэ два сур’ёзныя інцыдэнты – у 1961 і 1978 гадах. Варта ўлічыць, што далёка не пра ўсе здарэнні на ваенным заводзе ўрад распавядзе публіцы.
Атамная энэргетыка не пачынаецца і не заканчваецца на АЭС. Хімічныя заводы – адна з неад’емных частак ядзернай індустрыі. Яны не толькі выкідаюць радыёактыўнасць з-за аварый, але і вырабляюць горы таксічных і радыёактыўных адкідаў, якія застануцца ў спадчыну наступным пакаленням.



октября 16, 2009 at 20:16
А никто не пробовал использовать ядерные отходу при производстве самогона? Моежет, процесс пойдет быстрее? Или первач окажется нажористей? А?
Может, пора этим вопросам заняться Белорусской Академии Наук?