Сталінскі вампір (помста Хрушчова)

В ўмовах сучаснага выжывання, чалавек апошніх часоў, ужо не глядзіць на тое, што пракручываецца прама навокал яго носа, змяняя ўражанні ад наваколля на более мерканцільныя траблы, дзе, што свіснуць, каго падставіць, як вымудрыць і каб за гэта яшчэ нічога не было. Грошы зарабляюцца аграмадныя (нічога дзіўнага, навакал столькі АЭС), але жыццё танней не становіцца,толькі яшчэ большую хуткасьць набірае бытавуха, вавёркава калеса, захапіўшае ў каруселячную гонку не толькі дарослых але і дзетак.

Як аграмадныя іспалінскія машрумы, цягнуцца у неба будынкі будучыні, апашняга суднага апакаліпсіса. У пагоні да более рэнтабельнага і практычнага жыццевага фонта парушаюцца карэнныя запаведы дзядоў-бацькоў – будуй на стагодзі – маці-прырода ніколі не сьпіць, хваціць за бок, й ты ўжо зноў жывеш на бананавым дрэве.

vampir-iz-khruchevki

а вось так жывуць сучасныя беларускія вампіры... ВОМЖ - вампір артадокс малажрушчый

Кожны памешаны на будынках правіцель гэта ведаў, таму й жадаў не толькі дрэва ды сына выпусьціць на свет белы, але нешта яшчэ і панабудаваць для наступных пакаленняў, але не заўсёды гэта несла пазіціў.

Так Сталін апасля вайны падараваў народу-змагару-пераможцу іншую архіцектурную рэчаіснасьць, замест заскарузлых трушчоб-шанхаяў-камуналак аграмадныя замкі з ватэрклазэтамі, ды сапраўдны Мірны Атам, замест ядзернай збоі. Але ва ўмовах складзеных тады традзіцый, плаўнага пераходу вампірства ад наччнога жыцця да змярканнага, адслаіванне вампірскіх каст, параждала разборкі кажаноў-крывасмоктаў. Багатае жыльле, трохпакаевыя труны, засяліі партабвампіршчыкі і более мелкій падклас вампіраў-перадавікаў, якія безлітасна кінуліся ў перадзел сфер уплыву на маленькія дзялянкі пад пьяным месяцам, за фрэшкрывю наіўных-неазнаёмленных. У будынках-палацах адзін клан з’мяняў другі, у той час калі ўжо наступны тачыў іклы на наступны, пакуль эшалоны ўлады не запоўніліся вампірскай элітай новых свежых вамппарткажаноў. Гэта вам не рамантык-адзіночка – цемная ночка віктарыянскай эпохі, вампір-сласцёна Брэма Стокера. Ужо аж з 1932 года як падымаў, сярод свердлоўскай вобласці вампірскае ізчадзіе – горад Асбест.

З 1955 г апасля прыняцця закону аб развіцці жыццёвага будаўнічтва ў СССР распачалася новая эпоха. З глубінкі пацягнуліся абезкроўленныя, узлаваныя сельскія вампіры. Раз’юшанная масса патрабовала змен у стране – кожнаму па адзельнай утульнай труне.

Хрушчоў ліхаманкава хаваў свае вампірскае мінулае абвінавачывая ва ўсіх смяротных грахах Лаўрэнція і культ асобы Івана Васільівіча. Так з пачаткам хрушчоўшчыны спарадзілася наступная каста пад кіраўніцтвам усюдуіснага графа Асбеста які пад гукі аперэты Д.Шастаковіча “Масква-Чаромушкі” пайшоў рапаючы зубамі па гарадам і вёскам, укараняя новы кукурузны культ.

Асбест- верховны вампірскі кіраўнік – вядом яшчэ старажытным грэкам, як “непагубляльны”. З тых часоў яго армія разраслася і мае ў сваіх шэрагах каля мілліёна крывавых легіянераў. “Серпенціны” (зьмеваякі), “хрізоцілы”, “амфіболы”, “кроцідоліты”, “амозіты” – складают строгую вайсковую іерархію анцічалавечаскай арміі. Усе гэтыя потагены маюць фібразіруюшчымі якасьцямі. Войска Асбеста – валодаюць падвоенным праменепреламленнем пры палярызаванным сьвятле, што не дае магчымасьць нітралізаваць вампіра традзіцыйнымі рэчамі. Шмат вякоў мяце вампірскай завірухай Асбест, вогнеупорны і безлітаскны, нявідзімы і паўсюльпранікальны. На сучасны момант пад кывасмогтавым гнётам стогне Канада. Захопнікі ўжо пакусалі каля 5.000.000 чалавек. А калі ўявіць сабе, што вампірская атрута мае апосрэдаванае ваздействіе, то патэнцыйнымі ахвярамі можна назваць жон, дзетак, бабуль-дзядуль, кошак й сабак. Ім пагражае не банальнае абвампірываніе, але болей цяшкая і балючая форма бодзімадзіфікацыі ў звычайных ракаў ды іншых нізшых гадаў – мезацеліну плевру і карцыному. Здзекаванне па над чалавецтвам ужо дасьцігла не дзіцячых памераў а рак –страўнік, рак-пішчавод, рак –тоўстая вантроба, праменаднічаюць па гарадскім параспектам і бульварам, вячэраюць у макдаке, хвалююцца у кіно ад драм, выпісываюць часопісы, і нават займают высокія пасады, кіруя цэлымі народамі.

На западзе спрабавалі знасіць вампірскія-палацы – у адказ Масква прапіхівае праз юнеска прызнаць першы райён хрушчовак спадчынай чалавецтва, што гаворыць аб моцныхвампірска-асбеставым лоббі. Адсюль, увогуле адзін крок, да таго каб прызнаць наступства Чарнобылю «помнікам савецкай навукі». Усе ведаюць пра радыёактыўную плітку, новыя забудовы і будушчыя мегастройкі ў цэнтры, калі ўявіць, што гэты бум удзячны фундаваннем замежных інвестараў, то не вампірскія лі гэта грошы працягнулі шчупальцы да здароўя спартыўнай нацыі. Не абывампірываніе лі народу хаваецца за усмешкамі добрых грашовых торб, якія як чарвякі лезуць праз мяжу, каб завалодаць сінявокай.

Беларускі вампір жыве на балконах… хату ён здае студэнтам, і на прыканцы месяцу смогча свой паўлітровік, а так з-за недахопу белка, усеядны…

Не хадзі ў магазін
Не пі керасін
Не набывай
Сурагаты
Бей вампіра
Ноччу і днём
Маруднай
Драўлянай
Лапатай

Калі цікава, дык пра помсту Сталіна ўжо была магчымасць распавесьці.

Ваш уласны знахерЪ
Ярыла Пшанічны +


Добавить статью в закладки

Comments are closed.