Вайна за інтэрнэт энцыклапедыю і дзяржаўную мову

Азербайджанская грамадскасць пачала кампанію супраць “армянскіх фальсіфікацыя” на папулярнай інтернет энцыклапедыі Вікіпедыя. Як вядома артыкулы на Вікіпедыю пішуць самі карыстальнікі сеці. Азербайджанскія нацыяналісты сцвярджаюць, што хітрыя армянскія нацыяналісты хутчэй іх зразумелі ролю Вікіпедыі і паспелі паставіць там шмат матэрыялаў, якія трактуюць Карабахскі канфлікт з армянскага пункту гледжання.

wikipedia-logo

Wikipedia

Напрыклад пра Арменію напісана наступнае: Арменія – дзяржава на Каўказе, якая мае мяжу з дзяржавай Арцах ( арм: Нагорна Карабахская Рэспубліка, дзяржаўнасць якой Баку не вызнае). Шэраг азербайджанскіх палітыкаў заклікаюць суайчыннікаў не мірыцца з такімі фактамі. Актыўна заходзіць на Вікіпедыю і выпраўляць памылкі, звязаныя з гісторыяй, геаграфіяй, традыцыямі і г.д. Фармат Вікіпедыі сапраўды дазваляе карэктаваць папярэдні тэкст.

“Мы пэўныя, што наша барацьба можа прынесці рэальныя рэзультаты”, — гаворыцца з звароце. Між трэба адзначыць, што Вікіпедыя не карыстаецца аўтарытэтам сярод спецыялістаў. Ёсць шмат фактаў, калі інфармацыя на Вікіпедыі аказвалася памылкавай. Напрыклад нехта пахаваў сенатара Эдварда Кенедзі за год да яго смерці, якая мела месца ў жніўні.

Аднак, моўнае пытаньне хвалюе не толькі Каўказ. Горача ад барацбы за мову і ў Татарстане, дзе скончылася акцыя па збору подпісаў за наданне татарскай мове статусу другога дзяржаўнай у Расеі.

Акцыю абвясціла вясною татарская маладзёвая арганізацыя Узебез (Мы самі). Сваю ідэю арганізатары апраўдвалі тым, што татары – другая па колькасці нацыя ў краіне. Пад петыцыяй сёння стаіць 35 тысяч подпісаў. Гэтага відавочна недастаткова. Па расейскіх законах для таго, каб парламент Татарстану прыняў зварот і на базе яго зрабіў адпаведны запыт у Дзяржаўну думу, патрэбна сто тысяч подпісаў.

Аднак самі ініцыятары засталіся задаволенымі такімі вынікамі. Па-першае яны здолелі актывізаваць татараў па за межамі Татарстану. Большасць падпісантаў пажываюць у Сібіры і Цэнтральных абласцях Расеі.Па – другое кампанія трымалася выключна на валанцёрах. Ні ўлады Татарскай рэспублікі, ні старая нацыяналістычная апазіцыя яе не падтрымалі. Гэта па словах кіраўніцтва Узебез сведчыць пра вялікі энтузіаз татарскай моладзі.

Між тым у сеці хадзілі чуткі, што за усім гэтым тырчаць вушы адміністрацыі Шайміева. Збор подпісаў за наданню татарскай статусу дзяржаўнай мовы праходзіў на фоне спрэчкі паміж Казанню і Масквою па пытанню – ці мае аўтаномія права сама фармаваць праграму для школ.


Добавить статью в закладки

Comments are closed.