Паляванне на піратаў
Левыя выданні ФРГ, блізкія да партый Зялёных, сацыял-дэмакратаў, пачалі кампанію супраць партыі Піратаў. Піраты аб’ядноўваюць карыстальнікаў Інтэрнэту, якія не вызнаюць аўтарскія правы і выступаюць супраць цэнзуры ў сеці.

Піраты з Нямеччыны
У прынцыпе Піраты існуюць у Германіі даўно і доўгі час былі нікому не цікавыя. Толькі значны поспех іх шведскіх калег (10 працэнтаў на чэрвеньскіх выбарах у Еўрапарламент па Швецыі) прыцягнуў да іх увагу публіцы, і перш за ўсё моладзі левых поглядаў. У выніку буйныя левыя партыі рызыкуюць з-за Піратаў згубіць разам на выбарах 27 верасня прыкладна 2-3 працэнта ( па прагнозах менавіта столькі атрымаюць інтэрнэтчыкі). Аднак сёння ў старых левых ёсць моцная зброя для атакі на маладых канкурэнтаў.
Пірацкія фюрэры Андреас Попп (Andreas Popp) і Йенс Сайпенбуш (Jens Seipenbusch) далі інтэрвью вядучай нямецкай праварадыкальнай газеце Junge Freiheit. Увогуле падчас той размовы яны за фашызм не агітавалі, а хутчэй прадэманстравалі нейкі жудасны непрафесіяналізм для палітыкаў. Так шчыра прызналіся, што ня ведалі пра існаванне , якую чытае ўвесь палітыкум. Так ці інакш факт кантактаў з правымі радыкаламі быў аператыўна ўжыты старымі левымі для пачатку масіраванай кампаніі супраць Піратаў.
Выданне , якое звычайна падтрымлівае сацыял – дэмакратаў,сцвярджае, што ў піратаў няма прынцыпаў. Яшчэ далей пайшла блізкая да Зялёных газета . Там пішуць, што Піраты гэта аналаг правай папулісцкай Аўстрыйскай вольнай партыі (FPO) Йогарда Хайдера. Застаецца пачакаць наступнай нядзелі, калі будуць абвешаныя вынікі галасавання ў Бундэстаг, каб даведацца ці мела кампанія супраць Піратаў нейкі поспех.


