Бацькавы дар
Атамны выбух на Беларусі ўжо меў месца.Ліст чытача.
Шаноўныя журналісты, піша вам пенсіянер з Мазыра.
Ёсць у мяне ўнук – сябра нейкай адмарозкавай арганізацыі. І я часта ад яго чую – “атам гэта шыт”, “атам гэта адстой”, “атам гэта поўны баян”. А я хачу распавесці гісторыю, якую я чуў, калі быў піянерам.
Холадна і голадна тады жылося на нашай Беларусі. І была такая забаўка – паліць кастры і кідаць у агонь усякую хрэнь. Кідалі патроны і запалкавыя карабкі, пістоны і потым доўга спрачаліся – чый выбух быў больш галосным.
Аднойчы падчас такой спрэчкі слова ўзяў мой сябра.

Вакол грукочуць атамныя выбухі, але савецкія дзеці - самыя шчаслівыя кіндэры ў свеце!
- Вы тут усе класна прапіарыліся, але ж клянуся сэрцам
Леніна, гэта не каціць. Слухайце сюды: мой бацька аднойчы з Балгарыі прывёз мне самы сапраўдны атам у каробачцы з пад запальнічак. Маленькі такі атам – памерам
з шарык ад шарыкавай ручкі. Глядзіце!
Усе пацаны ў двары зацанілі ягоны атам. Яны прапаноўвалі за яго гумкі, переводкі і нават пустую пачку
з вярблюдам. Але хлапец казаў:
- Гэта бацькавы атам. Я не магу аддаць.
Неяк мы з ім сядзелі ля кастра і кідалі ў агонь усякую хрень. Раптам да нас падышлі старшакласнікі, і давай ягонаму атаму зайздросціць. Абірай, кажуць: альбо атам, або 20 саячак за непавагу. Тады ён выхапіў каробку з бацькавым атамам і кінуў яе ў полымя.
Тут як грамыхнула! Пару бабак з вакон павысоўваліся і закрычалі: “Што за хуліганства! Мы зараз міліцыю вызавем!”. Старшакласнікі зразумелі, што мы не такія простыя,
і прапанавалі “Агдам”.
Вось такая гісторыя. І я дакладна ведаю, што атамны выбух на Беларусі ўжо меў месца. Аднак як бачыце – ўсе жывыя.


