Беларусь з АЭС-беларусь без спаму і апазіцыі
Ад рэдакцыі: у вашых руках – не шматок туалетнай паперы для катоў і котак. “Мірны атам” – друкаваны “мацюгальнік” нацыянальнай навуковай, аграрнай, спартыўнай і эпікурэйскай эліты, апантанай тэорыяй рашчаплення ядра на прасторах Сінявокай. Беларускай нацыі хопіць касіць пад лузераў кшталту Гогаля – Майстра з Маргарытай, якія грэліся, кідаючы ў печку свае рукапісы.
Не! Хопіць! Харэ! Дасталі! Задралі! Закалупалі! ЗаГЭСілі! ЗаТЭЦэлі!
Мы ў адрозненні ад Франака Шылавіча Вінцука штосьці кумекаем у семантыцы значка радыяцыі. Як той Уры, мы націснем на круглую кнопку ацкага механізма атамнага Сыраежкіна і адчуем цяпло, святло, камфорт, стабільнасць, пяшчоту.
І будзе вечны элезіюм.
Рэдакцыя газеты “Мірны атам”.


