Апазнаныя лятаючыя АЭС

Беларуская АЭС адчыняе новую эру ў асваенні ніжэйшых слояў атмасферы і касмічнай прасторы і гэта не гульні з «БелКАй». Сапраўдны шок выклікала сентэнцыя аднаго з адказных за беларускую АЭС пра тое, што пляцоўка пад будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі ўсё яшчэ не вызначана.

24 ліпеня 2009 на паседжанні круглага стала ў Менску інжынер дзяржаўнай установы «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай станцыі» Ўладзімір Петрушкевич паведаміў, што канчатковы выбар пляцоўкі будзе зроблены пасля атрымання поўнага аб’ёму даследчых дадзеных. Зараз, па ягоных словах, працягваецца вывучэнне трох патэнцыйных пляцовак.

В.Петрушкевич заявіў, што пры выбары пляцоўкі будуць улічаны ўсе фактары: тапаграфічныя і гідралагічныя ўмовы, перасоўванне паветраных мас, кошт зямлі, колькасць людзей, якія пражываюць у дадзенай мясцовасці і іншае. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ні на адной з доследных пляцовак забараняльных фактараў да будаўніцтва АЭС не выяўлена.

Між тым пад Астраўцом ужо пачалі будаўніцтва шляху, які вядзе ад магістралі Полацк – Вільнюс у бок гораду. Ён, дарэчы, носіць назву «Газо-АЭС». На кастрычнік у тым жа Астраўцу рыхтуюцца грамадскія слуханні наконт будучага праекту стагоддзя.

Паўстае пытаньне: што збіраюць будавацца пад Астраўцом, калі канчатковае месца знаходжання будучай станцыі дасюль не вызначаная?

Магчыма улады проста спрабуюць адцягнуць увагу эколагаў ад сапраўднага месца канструкцыі аб’екту? Аднак з улікам таго, што беларускі народ і так гатовы падпісацца за станцыю, наўрад грамадскасці трэба баяцца нейкіх маргіналаў.

Аднак гэта не значыць, што ва ўрадзе засядаюць дэбілы, якія будуюць інфраструктуру там, дзе яна магчыма яшчэ не будзе патрэбная. Ёсць іншыя, цалкам лагічныя тлумачэнні гэтай дзіўнай закавыкі: беларусы будуюць не проста АЭС, а АЭС асаблівай мадэлі. Гэтая мадэль дазволіць станцыі, пабудаванай у Астраўцы, пасля лёгка перамясціцца па паветру на іншую пляцоўку (калі ў гэтым узнікне патрэба).

ufo-podnimaet-korovu

Беларуская АЭС - першая ў свеце лятаючая АЭС, фактычна НЛО

Іншымі словамі, будзе пабудаванае першая ў свеце лятаючая АЭС.

Відавочна, ў такім фармаце спектр функцыянальных магчымасцяў станцыі становіцца проста жудасна шырокім: станцыя цяпер не проста вырабляе энергію, аднак акрамя ўсяго выконвае функцыі лятаючага транспартнага сродку. Прычым транспартуе не толькі пасажыраў, аднак і тавары народнай гаспадаркі на экспарт. Магчыма нават мы зможам на АЭС выходзіць у касмічную прастору і уцюхіваць нашы БелАЗЫ, калійныя солі, цукар тым “хто нас ня ведае”.

Нарэшце новая АЭС яўна палепшыць псіхічную сітуацыю у грамадстве, пакончыўшы з калектыўнымі страхам перад НЛА. Цяпер пабачыўшы талерку беларус проста зяўне: — “зноў АЭС паляцела” і працягне бухаць.

Гэтая абыякавасць перад НЛА ў сваю чаргу павялічвае нашы шансы на тое, каб не баяцца іх пасажыраў, і, як след, першымі ўсталяваць кантакты з зялёнымі чалавечкамі, растлумачыўшы апошнім “ху із ху” на гэтай планеце.


Добавить статью в закладки

4 comments so far

  1. mirnyatom.net
    #1

    Падтрымліваю меркаваньне, што АЭС здольна палепшыць псіхічную ітуацыю у грамадстве, пакончыўшы з калектыўнымі страхам перад НЛО.

  2. mirnyatom.net
    #2

    Кстатит, В.В.Путин заявил, что Россия «выделит дополнительно в 2009 году 71 млрд рублей на реализацию проектов в атомной промышленности и авиастроении», что еще раз подтверждает, что белорусская АЭС будет летающей

  3. Кошка
    #3

    «Классный пост». Правда на мове я не многое поняла, но энергетика и харизма автора завораживают

  4. nitro
    #4

    А у нас на работе всех поувольняли, и что теперь делать? Может пойти на строительство АЭС устроиться? Только вот стоительной квалификации пока нет