Даешь Інтэрнэт толькі сапраўдным творцам!

Увесь мінулы тыдзень ня мог я заснуць. Не давала мне спакою нядаўняя паездка ў турнэ са сьпявачкай Іннай Дарафеевай. Хутчэй нават не сама паездка, а тая ісьціна, якую няўзнак абраніла ў нашай гутырцы зорка: музыку зараз трэба слухаць толькі ў Інтэрнэце. Калі разабрацца, дык яно ж і верна: экалагічна, прыгожа, да таго ж – на халяву. Але што ж рабіць мне, чалавеку, у якога Інтэрнэту не было адрадзяся?

Кожны вечар, кладучыся спаць, я заплюшчваў вочы, каб хутчэй апынуцца ў аграгарадку Марфея, але сон не йшоў. І тут мне адкрылася яшчэ адна ісьціна: навошта ж мець Інтэрнэт у век кампутарных тэхналёгіяў! Схапіўшы свой першы пень (які мне падарыў яшчэ ў 1992 годзе сам Зянон Станіслававіч) пад мышку, я на хуткую апрануўся, ды выбег на начную лесьвічную пляцоўку. Суседзі спалі. Адкрыў шчыток, знайшоў тэлефонныя правады, утыркнуўся ў суседзскія відэльцам і пачаў пампаваць.

Майму позірку адкрыліся бяскрайнія прасторы MP3-парталаў, торэнтаў ды файлаабменнікай. Мільёны кілямэтраў бабінаў прапановаліся мне на кожным кроку. З кожнага парнаграфічнага банэра на мяне глядзела вялікае вока грамафона. Глядзела й падмігвала, клікала, ласкава прасіла: “Хутчэй! Спампуй мяне-э-э-э-э-э”. І я пачаў пампаваць.

Хуткасьць у дзіал-апа, скажу я вам, не ахці. Але ж таго-сяго напампаваць можна. Разжыўся я архіўнымі запісамі Кірылы Слукі, Сяргей Мінскага, эМСі Анатоля. Ды шмат якой яшчэ цікавай і вечнай музыкі апынулася тада на маім вінчэстары. Сярод іншага натыркнуўся я і на новы альбомчыг «КульПроСвет» старого рокабіллі гурта з цудоўным паўднёва-афрыканскім вакалам “Ляпіс Трубяцкі”.

Ім ня месца ў глябальнай сетцы!

Ім ня месца ў глябальнай сетцы!

Памятаю гэты гурт. Раней яны сьпявалі добрыя песьні пра салдатаў, пра сьвяткаваньне вясны, пра каханьне і пьянкі. З задавальненьнем закінуў іхны новы альбом у прайгравальнік і націснуў на плэй.

Так, гэта было сапраўднае адкрыцьцё, сапраўдны ўдар паміж ног усёй айчыннай эстрады. Куды ж скаціліся тыя добрыя, сьветлыя хлопцы, якіх я ведаў. Адразу на памяць прайшоў гурт-аналёгія – Цягні-Штурхай. На самым пачатку гэты былі адмарозкі, што сьпявалі пра Санта-Клауса, але ж потым, з гадамі, да іх прыйшла жыцьцёвая мудрасьць і былыя панкі-хіпаны пачалі новы этап творчасбці. А вось Ляпісы – наадворот… Што зь імі стала? Чуў, быццам, нядаўна ў іх былі выступы ў Амерыцы…

Ды што казаць, паслухайце самі! А вось і сцылачка на гэты анарха-буржуазны альбом «КультПроСвет». Як кажуць самі творцы «Не давай буржуям на чай, КульПроСвет бесплатно качай!»  Пачастуйце і вы.

Кім<br />Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"

Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"


Добавить статью в закладки

2 comments so far

  1. Василь Уфоедов
    #1

    интересно получается, а что Гоголь и Пушкин тоже играют в этом музыкальном коллективе? Я их отчетливо вижу на иллюстрации. Я всегда говорил, Пушкин жил, жив и будет жить… Теперь вот еще и поет

  2. Лена Капут
    #2

    Говорят, будто Михалок по ночам проводит спиритические сеансы… Вот и Пушкин объявился. Может, попросить его, чтобы с Ахматовой связался?