Аматары актыўнака адпачынку

У нядзелю 23 жніўня 2009 на Астравеччыне было горача. Разгаралася не толькі бітва за ўраджай. На фоне камбайнаў і недазжатых палёў туды-сюды пешшу і на роварах гойсалі дзіўныя постаці. Ужо ў сярэдзіне дня можна было бачыць вынікі іхнае дзейнасці. У Міхалішках, найбліжэйшым да пляцоўкі меркаванай Беларускай АЭС цэнтры сельсавету, на мосце праз Вяллю з’явіўся 15-метровы транспарантАстравецкая АЭС? Дзякуй, не трэба!“  Мост, трэба зазначыць, знаходзіцца на аўтамабільнай дарозе Полацк – Вільня насупраць шырока вядомага касцёлу XVII стагоддзя.

ostrovetskaya-aes

"Астравецкая АЭС? Дзякуй, не трэба!"

Уласна на пляцоўцы АЭС, у полі каля вёскі Валэйкуны, на скірдзе быў вывешаны 10-метровы банер. Гэтым разам слоган быў больш лаканічны: “Нет АЭС“.

Актывісты лібертарнай групы “Антыатамны супраціў“, Беларускай антыядзернай кампаніі і расійскай групы “Экозащита!” таксама наведалі Астравец і вёскі Варняны, Гервяты, Завельцы. Ва ўсіх наведаных населеных пунктах былі расклееныя плакаты і раздадзеныя ўлёткі, якія тлумачылі шкоднасць “мірнага атаму” (таго, які НЕ газета “Мірны Атам“) і запрашалі прыйсці на грамадскія слуханні ў Астраўцы (слуханні павінны адбыцца ўвосень).

За фота ды відэа дзякуй  atomby.net і anr.noblogs.org

Статьи по теме


Добавить статью в закладки

One comment

  1. mediabarcamp
    #1

    а где такую путевку можно купить? чтобы и отдохнуть и поработать