Атамнае кадзіраванне Расеі?
Беларуская АЭС ідзе на дапамогу расейскім алкаголікам. Дастаткова гучны рэзананс атрымалі рамсы беларукага ўраду, які жадае выбіць у Расеі вялізарны крэдыт на будаўніцтва Беларускай АЭС. Называюцца фантастычныя лічбы ў дыяпазоне ад 4 да 9 мільярдаў зялёных тугрыкаў. Такая сума выклікае ў некаторых патрыётаў панос нярвозаў. “Гэта катастрофа”, - рвуць яны на сябе валасы нават ў вобласці паху: мы ўсе хутка трапім у пазыковую яму, з якой нават нашыя прапрапраўнукі не змогуць вылезці.

Путин! Сжалься над россиянином! Дай ты Беларуси денег на АЭС!
Не кажучы пра тое, што расейскі крэдыт пад АЭС аўтаматычна значыць, што станцыя будзе таксама пабудаваная Расеяй і адпаведна сыравіну прыйдзецца набываць таксама ў суайчыннікаў Пушкіна і Чыкацілы. Між тым уся зацея з АЭС была прыдуманая менавіта для таго каб пазбавіцца ад энергетычнай залежнасці з боку усходняга супастату. Падобным скептыкам можна сказаць толькі адно: глядзіце на праблему праз горла шклянкі з пад гарэлкі. Гэта не жарт. На самой справе мы нічога плаціць не будзем. Больш таго: Расея будзе даваць нам фінансы далей. Як казаў адзін літаратурны герой: на талерцы з блакітнай аблямовачкай. Паглядзіце, што творыцца ў нашай краіне-суседцы ў вобласці маштабаў ўжывання алкаголю. Статыстыка ня менш жудасная, чым сітуацыя на беларускім валютным рынку. За апошнія гады колькасць бухарыкаў вырасла на парадак разоў. Нацыя знаходзіцца на мяжы дэградацыі і поўнага кірдыка. Чамусьці, аналізуючы прычыны такога бухадрому, аналітыкі ігнаруюць тое, што апошні рэкордны выбух любві грамадзян РФ да пляшкі праходзіў на фоне каласальнага ўздыму матэрыяльнага дабрабыту простых расейцаў – наступства росту сусветных коштаў на гах і нафту. У Расею прыйшла эпоха гламура: простыя металургі пачалі катацца ў розныя там Анатальі і Шарм-эль- Шейхі. Клеркі, каб скінуць стрэс, зажыгалі ў клубах па калумбійскаму какаіну. Падлеткі насілі шыкоўныя мартэнсы і каталіся на дарагіх тачках. І усё гэта праходзіла на фоне росту алкагалізацыі. Адсюль вывад: чым больш грошаў, тым больш бухаеш. У якасці канструктыўнага рэзюмэ.

Сколько стоит АЭС в бутылках водки, вина, пива
4 мільярда долараў, калі яны застануцца ў расейскі бюджэце або пайдуць на інвестцыі ў гаспадарку, абавязкова ў прамой або ўскоснай форме набудуць выгляд вядомай вадкасці. Кажучы проста - будуць прапітыя. Што рабіць расейскаму ўраду? Пазбаўляцца грошаў любым шляхам! І паверце, даваць капусту беларусам яшчэ не самы горшы варыянт. Дылема простая: або вы бабло - нам, або гарантаваная белачка - вам



августа 27, 2009 at 12:44
Бухать не перебухать. Это ж здоровья не хватит столько выпить…
августа 27, 2009 at 14:50
+1
августа 28, 2009 at 11:19
Кризис внес свои коррективы… АЭС подорожала до 9 млрд. долларов и это еще не предел.
августа 30, 2009 at 15:14
“этот вне конкуренции”
августа 31, 2009 at 5:02
Большое спасибо! Есть ещё повод получить удовольствие… С вашего разрешения, беру.
сентября 24, 2009 at 3:15
Отлично написано.