Экалагічны тур за УРАджай
Страда хутка скончыцца. Працаўнік сяла не разгінуючы сьпіны жне, жне і жне. Зернесховішчы ўжо лопаюцца ад запасаў хлеба. Бітва за ўраджаў, адным словам, у самым разгары. Вось і зоркі айчыннай сцэны вырашылі кінуцца на ўраджайную амбразуру. Так Ірына Афанасьева ужо тыдзень матаецца па вёскам з бясплатным канцэртным турам. Празнаўшы пра гэтую навіну, другая, ня меншая зорка Беларусі Інна Дарафеева таксама вырашыла адправіцца ў турнэ па аграгарадкам. Карэспандэнт “Мірнага Атаму” напрасіўся ў турнэ разам зь ёй яшчэ тыдзень таму. Вярнуўшыся сёньня раніцай Кім Астраўцоў адразу ж прыехаў у рэдакцыю, каб падзяліцца сваімі ўражаньнямі.
З Іннай мы сустрэліся, як і дамаўляліся, на вакзале, а шостай гадзіне раніцы. Завіталі ў кафетэрый, набылі па чабурэку, запілі бела-колай. Трэба было сьпяшацца: наша электрычка адпраўлялася празь дзесяць хьвілін.

бэквавалісты і музыкі чакаюць нараджэння новай зоркі "Пад адкрытым небам"
– Інна, вось ты супер-зорка, а на канцэрт едзеш на электрычцы… – распачаў я размову ўжо сеўшы на цьвёрдае сядзеньне.
– Ведаеш, так неяк прасьцей. Прошчы нада быць, бліжэй да народа. Я вось свой бэнтлі прадала некалькі тыдняў таму. Хаджу пешшу, ежджу на мятро, аўтобусам. Хаця не, аўтобусы не люблю – яны забруджваюць навакольнае асяроддзе. Больш падабаецца ездзіць на мятро і трамваях.
Раптам у вагон зайшлі кантралёры, запатрабавалі у нас квіткі. Інна зараўла на іх:
– Вы што?! Якія яшчэ квіткі?! Яны ж з паперы зроблены. А паперу, ведаеце, з чаго вырабляюць? З дрэва! Гэта каб вырабіць гэтыя вашыя квіткі, дык дрэвы рубяць. Я адмаўляюся набываць вашыя квіткі, забойцы лесу!
Калі ж кантралёры пачалі афармляць на нас штрафы, Інна ўвогуле згубіла самакантроль. Яна вырвала з рук кантралёраў стос штрафных блонкаў і выкінула іх у фортку. Рэакцыя кантралёраў была прадказальная: яны высадзілі нас з электрычкі.
Нічога-нічога, – суцяшала мяне Інна Дарафеева дзесьці каля Жлобіну. – зараз знойдзем мятро. Ну, на худы канец, на трамваі даедзім.
– Ведаеш, я ж цяпер нават і дыскаў не купляю. Усю музыку з нэту качаю. Так больш экалагічней, – распавядала мне Інна па дарозе…
Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"




сентября 14, 2009 at 15:29
Інна ці Ірына? а можа прасцей іа-іа-іа? заблытаўся я