Каляндар атамнай эры — 17 лютага

У гэты дзень у 2005 годзе на брытанскім заводзе па перапрацоўцы ядравага паліва Сэлафільд (былы Ўіндскэйл) праходзіла рэінвентарызацыя. Выявілася, што 29,6 кілаграмы плутонія… дзесьці згубіліся. Гэтай колькасці дастаткова, каб зрабіць сем ядроных бомбаў. На меркаванне МАГАТЭ, дастаткова 7-10 дзён, каб вырабіць бомбу з такіх матэрыялаў, але пра іх знікненне было паведамлена толькі праз некалькі месяцаў. За год да таго не далічыліся яшчэ 19 кг плутонія.

Як палохае грамадскасць вашынгтонскі адмысловец у галіне атамнага тэрарызму Генры Сакольскі, у свеце штогод на заводах па перапрацоўцы паліва для АЭС знікае некалькі сотняў кіло збройнага ўрана ды плутонія. «Калі прыняць пад увагу колькасць «страчаных у трубах» ці «растварыўшыхся» матэрыялаў і плыткасць справаздач пра гэтыя нястачы, працаўнік установы можа скрасці дастаткова матэрыялаў для бомбы і здарэнне застанецца незаўважаным».

У цяперашні час колькасць матэрыялаў для бомбы, напрацаваных грамадзянскімі аб’ектамі, набліжаецца да колькасці, накопленай у арсеналах ваенных. «Гэта стварае як вялікую імавернасць незаўважанай пакражы ядзерных матэрыялаў, так і павялічвае колькасць ядравых аб’ектаў, прыдатных для тэрарыстычнай атакі», — сцвярджае Сакольскі.

У той час, як Джорджы Буш клаў жыццё на змаганне з тэрарызмам, у краіне ягонага лепшага сябра Тоні бесклапотна раскідваліся збройным плутоніем ва ўсе бакі. Можна ўявіць сабе простага сэлафільдскага тэхніка, які прынёс на мясцовы кірмаш чамаданчык «зрабі бомбу сам» і загнаў яго за некалькі пляшак віскі «Джэк Дэніэлс» барадатым студэнтам з Саудаўскай Аравіі.


Добавить статью в закладки

Comments are closed.