У чым жа сапраўдная таямніца чароўнага трусіка?

Нядаўні зварот 17-гадовага Міколы Гарбачова ў адмысловыя ведамствы на факт правядзеньня экспертызы песьні Юры Дземідовіча “Чароўны трусік” прымусіла нас вярнуцца да тэмы расшыфроўкі тэкста песьні.

Нагадаем, что паводле інфармацыі Хартыі 97Заявление, адресованное Министерству культуры, Госкомитету по делам религии и национальностей, руководству Белорусской православной церкви (БПЦ) и Белтелерадиокомпании с просьбой проверить наличие в песне «Волшебный кролик» религиозного подтекста подал 17 летний Николай Горбачев. Посчитав, что белорусские СМИ не уделяют должного внимания «странным и даже пугающим фактам относительно выступления» Юры Демидовича, молодой человек решил лично обратиться в перечисленные структуры, дабы развеять сомнения”. Экспертыза не знайшла ў тэксце песьні ніякага акультнага падтэксту, больш за тое, Беларуская праваслаўная царква блаславіла гэты шэдэўр песеннай эстрады Беларусі.

«Мірны Атам» вырашыў, што варта зноў зьвярнуцца да расшыфроўкі песьні «Волшебный кролик».

Паглядзім па-новаму на аналіз, які мы ўжо рабілі раней. Тады, нагадаем, мы перавялі літары найбольш ужывальных радкоў (“Волшебный кролик рисует мелом нолик”) ў лічбы, зрабілі колькі матэматычных маніпуляцый і атрымалі 1969 год. Тады мы аднеслі гэты год да падпісання Пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР аб зацвярджэнні сметна-фінансавага разьліку на будаўніцтва першачарговых аб’ектаў Чарнобыльскай АЭС. Аднак, не ўлічылі і іншыя здарэньні таго году.

Пры больш падрабязным разглядзе 1969 года можна заўважыць, што гэты год стаў сапраўдным трыумфам савецкай касмічнай праграмы. У 1969 годзе з касмадрому Байканур стартавала ракета-носьбіт “Маланка”, якая вывела на траекторыю палёту да Вянеры АМС Вянера-5, запушчаны савецкі пілатуемы касмічны карабель Саюз-4 і Саюз-5, потым гэтыя караблі састыкаваліся, і нарэшце, стартавала ракета-носьбіт “Пратон-К”. Аб чым гэта кажа?

Магчыма, менкавіта так будзе выглядаць касьмічны карабель зроблены на МТЗ.

Магчыма, менкавіта так будзе выглядаць касьмічны карабель зроблены на МТЗ.

Толькі глупы чалавек не зразумее, што Юры Дземідовіч прадракае Беларусі касьмічную эру. Мы верым у тое, што ў наступным, а можа нават і ў гэтым годзе Беларусь нарэшце-ткі распачне сваю касьмічную праграму і стане лідэрам ў гэтай вобласці. Верагодна, што менавіта беларусы першымі ўвойдуць у кантакт з прадстаўнікамі іншапланетнага разуму, і пачнуць пастаўляць на Альфа Цантаўру трактары “Беларусь”, камбайны “Гомсельмаш” і малочную прадукцыю. БелКА ўжо даляталася, наступае чарга чароўных трусаў!

Пасьля гэтага Беларусь стане першай краінай на планеце Зямля, якая выйдзе з крызісу, і пацягне за сабой усю міравую эканоміку. Мір зноў стане аднапалярным. З цэнтрам у горадзе Александрыя. А ў 2010 годзе з’явіцца першы сусьветны Прэзідэнт. Да таго часу, па меркаваннях шматлікіх аналітыкаў, улада на Беларусі пяройдзе да кроліка.

Кім<br />Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"

Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"


Добавить статью в закладки

3 comments so far

  1. sio
    #1

    Мы станем первой страной по поголовью кроликов! И у нас будут расти бананы!

  2. mirnyatom.net
    #2

    да нет же, кролики банары не едят! у них от бананов пропадает сексуальное желание. они только морковку жрут. поэтому не случайно, ракеты всегда в форме морковки, а не банана

  3. Кім Астраўцоў
    #3

    А я вось, толькі што хадзіў у магазін за бульбай. Дык адна бульбіна была ў форме касьмічнай ракеты.