Атамная лучына – Горад
Нуклеарных дум паэма
Працяг. «Горад».
У паперэдніх частках:
Янка марыць стаць атамшчыкам.
Пад час чыгуначнай вандроўкі
яго абразіў Нячысьцік Д’ябла,
каб скрасці вялікі беларускі сакрэт,
і накіраваў у будучыню.
Зруйнаваныя тут
Ўсе межы
У сталовых прэкрасная
Дыетычная ежа!

Ярыла Пшанічны
З лясоў грыбы
Самі сабе збіраюць
Смажацца ў алеі
Людзей заклікаюць!
Кот скраў язык
І амерыканцы чакаюць
Вопытаў вынікі
Сярод пустыні самі растуць
Саўрэменныя палікліннікі!
Тут і авечкі, бараны
Кролікі
Нават ізлечацца тут
Алкаголікі!
Пячонкі
Прасвеціш атамам, радыяцыяй
І можаш бочкамі
Бухаць цэлы тыдзень
Май рацыю!
Зайдзеш
У піуны амбар
І за хвілінку
Пашырыш абшар
Па бульварах гуляюць
Атамныя дзяўчыны
Ідзі са мной -
На вуха шептам клічуць -
Пакажу вам радзіму!
Вылечваюцца калекі
З моладзю разам
Адрываюцца на дыскатэке
Горад шчасьця жыве, дышыць
Для сям’і
Двайняты – не навіна
За раз нараджаюцца
Дванадцаць і болей
Аднолькавых
Людзей- іспалінаў!
Жыццё – кайф
Ніякага гемара
Рассмакталась
Над Беларуссю
Залежнасьці цемра!
Працяг будзе
паэзія і проза жыцця
Ярыла Пшанічны


