Дзень незалежнасці

Дзень незалежнасці, які нацыя радасна святкуе 3-га ліпеня, на самой справе выклікае шмат падставаў для дэбатаў. Ад каго ж мы святкуем стан святой незалежнасці?Смешна лічыць 3-га ліпеня днём незалежнасці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў… “Мы незалежныя ад трупаў фашыстаў, якія ўжо 50 гадоў валяюцца ў зямлі” – такая фармуліроўка ДН ёсць лажа.

Значыць, “незалежнасць” – гэта больш палісемантычная лексічная адзінка, якая пашыраецца ў часовай прасторы на больш шырокі спектр пагрозаў і выклікаў, якія пагражаюць кожнаму з беларусаў стаць залежнымі.

Дык ад каго альбо чаго мы сапраўды зараз незалежныя? Можа мы незалежны ад прыхільнасці да моцных напояў? Хрэн. Можа ўсе беларусы незалежныя ад жадання спаць з кратом? Мммм. Цяжка сцвярджаць адназначна. Аднак ёсць тэма, якая ўласцівая кожнаму з нас. Гэта – адсутнасць свінячага грыпу.

Такім чынам – ура дню незалежнасці ад свінячага грыпу! Застаецца сказаць “дзякуй” свінням за нацыянальнае адзінства!

З днём незалежнасці!!!

Читайте также


    Добавить статью в закладки

    Comments are closed.