Чым пакрыўдзілі Сіда Вішэза ў вёсцы Белагор’е?

У нядзелю ў вёсцы Белагор’е Мазырскага раёну прайшоў чарговы канцэрт “ЗА ядраную Беларусь”. Гледачоў насабіралася цэлую актавую залю сельсавету. Людзі прыязжалі з усяго раёну, былі і госьці з вобласці. На канцэрце прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых уладаў, топ раённага упраўлення унутраных спраў і сьвятары найбуйнейшых канфэсіяў рэгіёну: сінтаісты і будысты. Усе гледачы зь нецярпеньнем узіраліся на сцэну, чакаючы пачатку канцэрта.

ЭмаЛеся
А чакаць было чаго! Першай на сцэну выбегла вядомая сьпявачка Леся. На жанчыне быў апрануты скафандар ружовага колеру, шыю аблямоўвала фіялетавая атласная стужачка, а валасы былі пафарбаваныя ў чырвонае. Паводле словаў самой Лесі гэты гарнітурчык, разам з новым іміджам, ёй падарыў знакаміты куцюр’е з-пад Жлобіна. Зьмяніла сьпявачка і свой рэпэртуар. “А па целеканалам, глянцэвым журналам, я бы убіжала, но заплакала” – прасьпявала Леся свой даўнішні хіт у новай эма-апрацоўцы.
Пасьля свайго выступу Леся забегла ў грымёрку. Я завітаў да яе. Сьпявачка плакала.
– Прывітаньне, Лесечка.
– Даўно цяБе ня бачЫла, Кіме, – адказала заплаканая Леся.
– Што ж здарылася?
– Мну самОтна… І гэТы заСранЕц яшчэ, ПрэсЬлі, на мінуЛым маІм выстуПе ў Мну стРынГі апоШнія скрАў. (мы пра гэта ўжо пісалі) Во, цяпЕр бяз споДняГа давоДзіЦца выступАць. – Леся зноў расплакалася. – ЎсЁ, пакІнь мНу…
Вяртаньне Мінскага
З-за гутаркі з Лесяй я прапусьціў выступ Ярмоленкі. Кажуць, быццам выступаў ён голым – з вопраткі на целе сьпевакі прысутнічалі тойкі майткі ў зорка-паласатым арнаменце. Напрыканцы свайго выступу Ярмоленка разьбіў электра-гітару (вытворчасьці Барысдрэву) аб комбік, вылаяўся брудным матам, і зьбег. Праўда гэта, ці толькі чуткі разгарачоннай публікі, мне невядома…
Пасьля Ярмоленкі на сцэну выбег артыст Мінскі. Гэта стала сапраўдным фурорам: пра сьпевака не было чутно гадоў пяць. Агаломшаныя гледачы зараўлі: “Мін-скі! Мін-скі! Мін-скі!”. Мінскі заўважна хваляваўся, не пападаў па струнах цымбалаў, голас дрыжаў.

Сід Вішэз падчас саўнд-чэку ў Белагор'і.

Сід Вішэз падчас саўнд-чэку ў Белагор'і.


Тайна стрынгаў
Але ж сапраўдны сюрпрыз арганізатары падрыхтавалі на канец канцэрту. Пад гукі растроянай швайкі на сцэну выпаўз пьяны Сід Вішэз – лідэр легендарных сэксуальных пісталетаў. Сід, лежучы на жываце, працягнуў у бок залі сваю ладонь, склаўшы пальцы казой і штосьці пракрычаў. У адказ пьяны дэсантнік, што знаходзіўся сярод гледачоў з крыкамі “палучы, патлаты!” шпульнуў ў панк-лягенду паўнюткую пладова-ягадную бутэльку. Мне пашэнціла знаходзіцца ў гэты раз на сцэне, я разгледзеў разьбіты падарунак: бутылька была абярнутая да болю знакомымі стрынгамі…
– Дык гэта ж стрынгі Лесі! – Закрычаў я са сцэны. – Лавіце гэтага дэсантніка! Вось хто на самай справе скраў у Лесі стрынгі! Гэта быў не Элвіс!
Дэсантніка адраз ж скруцілі мясцовыя. Хацелі ўжо пысу біць, як з-за кулісаў выскачыў эМСі Анатоль і сказаў:
– Йоў! Пакіньце мне. Я з гэтым фраерком па-пацанску пабакланю…

Тым і скончыўся чарговы канцэрт “За ядраную Беларусь”: і гледачы засталіся задаволены, і стрынгі Леся вярнуліся, і Сід не аскандаліўся.

Кім<br />
Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"
Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік «Мірнага
Атама»

Добавить статью в закладки

Comments are closed.