Средь шумного бала, случайно…

Рэдакцыя «МА» атрымала цікавы ліст ад чалавека, якому не абыякавыя праблемы маладога пакалення.  Дарагая рэдакцыя, піша вам Сяргей Вертаў, ветэран вялікай айчыннай, па прафэсіі кранаўшчык. Сесці за ліст мяне прымусіла такая важная тэма як пераемнасць пакаленняў. Сыходзіць з авансцэны гісторыі наша старая генерацыя. І яе прадстаўнікоў, у тым ліку мяне, проста глыжа і не дае спакойна пайсці на той свет пытанне: ці цалкам мы перадалі юнацтву наш вялізарны жыццёвы вопыт? За прыкладам далёка бегаць ня трэба. Вось, напрыклад, нядаўна ў прэсе з’явілася цікавае інтэрв’ю нейкай студэнткі педуна Тацяны Радкевіч. Ёй выпала не проста шчасце пабываць на вечары выпускнікоў у Палацы рэспублікі, куды трапілі, як гаворыцца у прэсе, “300 актывістаў, выдатнікаў і спартсменаў”. Тацяне даручылі адказную міссю — весела закружыцца ў віхры вальсу з Прэзідэнтам.Наша Таня не зхалтурыла. Адгуляла нумар як трэба. Пасля дзяўчынка прызналася, што ёй дапамагла устаноўка: “Думала, если наступлю на ногу президенту, я себе такого не прощу, оторву ногу и пойду домой так!”

Можна толькі вітаць патрыятычны чын маладых, гатовых на фізічныя мукі. Аднак я, як стары чалавек, які прайшоў вайну, пабачыў кой-чаго пад Калугай ў 43-ім і яшчэ шмат чаго, выражаю сумненні. Слаба верыцца, што маладая нявопытная дзяўчынка змагла бы адарваць сябе нагу, ды яшчэ ў такіх няпростых для адрывання ног умовах, як танцпляцоўка. Для гэтага патрэбна нейкія веды.

Гэтыя думкі прымусілі мяне сесці за паперу і напісаць невялічкі курс для чайнікаў у такой вобласці, як адрыванне ног падчас балаў з Прэзідэнтам. Такім чынам, дапусцім, падчас нейкага вальсу з лідэрам вы робіце няверны па і — ooops: як касалапы таптыгін давіце на яго сандаль. Які канфуз! Натуральная жаданне адарваць сябе канечнасць проста перапаўняе вас. Аднак як? З-за трываласці суставаў вам нават вуха сябе будзе цяжка адарваць, а тут — нагу! Дацягнуцца ж да нагі зубамі і перагрызці яе мала рэальна з-за наяўнасці робраў. Што рабіць?

Па першае без панікі. Перш за ўсё вам патрэбны наркоз. У партызанскай брыгадзе імя Катоўскага мы ў такіх выпадках глушылі спірт. Таму раю вам адразу накіравацца да бара і накаціць дозу блізкую да смяротнай. Гл. малюнак 1.

amputacija1

У партызанскай брыгадзе імя Катоўскага мы ў такіх выпадках глушылі спірт

Накачаўшыся да патрэбнага стану, перахадзіце да наступнай фазы аперацыі. Не адыходзячы ад стойкі, папрасіце ў бармена нож (ён вам спатрэбіцца пазней). Цяпер апусціцеся на стул і выцягніце нагу, прызначаную для адрыву, наперад.

Шматком матэрыі (гэта можа быць панчоха, пояс, проста абрывак плацця) перацягніце канечнасць у вобласці бядра, каб прыпыніць кровацячэнне.

Пагадзіцеся — акружаючым вас выпускнікам, якія круцяцца ў віхры танца, будзе мала прыемна, калі вы запляцкаеце іх крывавым струмнямі з вашай раны. Цяпер прыйдзецца трохі пачакаць, пакуль нага цалкам не анямее. Стан гатоўнасці вызначаецца вельмі лёгка: паспрабуйце пашавяліць пальчыкамі ног перавязанай нагі. Калі пальчыкі не рухаюцца, значыць усё нармальна. Як казаў наш палкавы доктар, “цяпер можна і пілаваць”.

Памятаеце пра нож, які мы пазычылі ў бармэна? Вазьміце яго ў руку і акуратна рабіце кругавы надрэз. Гл. малюнак 2.

amputacija2

Памятаеце пра нож, які мы пазычылі ў бармэна? Вазьміце яго ў руку і акуратна рабіце кругавы надрэз.

Глыбіня пранікнення нажа залежыць ад таўшчыні нагі. Галоўнае – дабрацца да косткі. Смела перарэжце сухажыллі. Зрабілі – цудоўна! Цяпер здымаем мяса і скуру, каб можна было агаліць фрагмент косткі, якая непасрэдна злучае нагу з корпусам, служачы тым самым галоўнай перашкодай для адрывання. Гл. малюнак 3.

amputacija3

Галоўнае – дабрацца да косткі. Смела перарэжце сухажыллі. Зрабілі – цудоўна!

Нарэшце, мы падышлі да самага адказнага моманту працэсу подзвігу. Аднак тут нам не абыйсціся без інструмантаў: долата і малатка. Дзе іх узяць? Агледзіцеся навокал.

Там і сям адрываюцца таленавітыя юнакі. Хіба сярод іх не будзе пару агентаў працоўнай моладзі? У іхніх кішэнях заўсёды ёсць долота і малаток, каб можна было нешта адрамантаваць.

Пазычыўшы інструменты, пачынайце драбіць імі бярцовую косць. Трымайце долата пад паклонам 90 градусаў да касці: гэта паскорыць працэс. Гл. малюнак 4.

amputacija4

Трымайце долата пад паклонам 90 градусаў да касці: гэта паскорыць працэс.

Праз нейкі час нага аддзяліцца ад цела. Ура! Застаецца дробязь. Вазьміце ў курцоў запальнічку і абсмаліце месца адкуль яшчэ нядаўна тырчала нага, якая патапталася па кедам лідэра.

Прыгажосць! Працэдура закончаная. Цяпер можна ісці да хаты так. Гл. малюнак 5.

Прыгажосць! Працэдура закончаная. Цяпер можна ісці да хаты так.

Прыгажосць! Працэдура закончаная. Цяпер можна ісці да хаты так.


Добавить статью в закладки

3 comments so far

  1. прохожий
    #1

    Что за черный юмор? Вы думаете, что это смешно? ужос!!!

  2. mirnyatom.net
    #2

    нет, это просто настоящая атомная сатира. ха-ха-ха!

  3. 1 000 000 яблок
    #3

    «прохожий

    Что за черный юмор? Вы думаете, что это смешно? ужос!!!»
    —————————

    Гэты камент, напэўна, ад спадарыні Радкевіч