Пабачыла сьвет складанка “Тэрмаядзерныя песьні”

Нарэшьце-ткі! Я трымаю ў сваіх рукох новую плытку. Новую музычную складанку! Цудоўнейшая паліграфія, дызайн. На укладышы напісана “Тэрмаядзерныя песьні. Складанка песьняроў зямлі Беларускай” Я адкрываю скрыначку – шалкаграфічны надпіс на кружэлцы дублюе назву складанкі. Укладыш яшчэ пахьне тыпаграфскімі фарбамі. Ах, як я люблю гэты пах! Зь ім можа паспрачацца толькі пах первача летнім вясковым вечарам пасьля дажджу. Проста цуд!

Складанка зьмяшчае песьні, запісаныя цягам красавіка на хатняй студыі Аляксандра Паплаўскага.

Складанка зьмяшчае песьні, запісаныя цягам красавіка на хатняй студыі Аляксандра Паплаўскага.

На ўкладышы красуецца надпіс: “Складанка зьмяшчае песьні, запісаныя цягам красавіка на хатняй студыі Аляксандра Паплаўскага. Прысьвячаецца ўсім ліквідатарам”.

Хто ж стаў тымі шчасьліўцамі, што патрапілі ў музычную складанку? Гурт Крама” ахьвяравала свой векапомны гіт “Доўгімі шляхамі ў Інстытут радыёфізікі”, спявачка Алеся прасьпявала новую песьню “Я паеду ў аграгарадок”,  Аляксандар Саладуха выдаў на гара свой твор “Не крамсайце вы малога”, беларуская ВІА ГРА гурт Топлес падарылі песьню “Заплаціце нам расейскімі рублямі” – усіх і не пералічыш!

Але ж самае цікавае можна знайсьці ў тэчцы пад скромнай назвай “Video”. Сапраўдны падарунак для сапраўдных цаніцеляў творчасьці Мішы Фінбярга! Тыцнуўшы на відэа файлік можно пабачыць як Міхаіл на працягу 30 хьвілінаў таньчыць яблычка пад заеўшую пласьцінку з дзяржаўным гімнам Грузіі і перадае пламянны прывет Міхаілу Саакашвілі ад братняга беларускага народу. Шэдэўральна, скажу я вам!

Не прапусьціце, 3 чэрвеня, у сераду на тэлеканале БТ а 18:00 можна будзе праглядзець тэлевізійную прэзентацыю музычнай складанкі “Тэрмаядзерныя песьні”. Сачыце за анонсамі.

Музычны аглядальнік “Мірнага атаму” Кім Астраўцоў.

Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"

Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"


Добавить статью в закладки

Comments are closed.