Выдавецкая ініцыятыва кніжная серыя «Зялёная Літара»

Калі мы чыталі больш, дык мы ведалі, што спачатку было слова. Зараз, калі нам складана фармуляваць тэксты даўжэй за 140 знакаў мы ўсё часцей рэагуем на візуальныя вобразы і знешнюю форму. Мы не чытаем, а скануем тэксты як малюнкі.

zelenaya_litara

«Зялёная літара» ад Ф.Скарыны

Каб пачаць гаварыць, нам патрэбна мова. Каб наша ўласнае маўленне адрознівалася ад іншых мы спрабуем фармуляваць свае выказванні самастойна. Для таго каб пачаць разважаць «па-зялёнаму» неабходны пэўныя веды. Выдавецкая ініцыятыва «Зялёная літара» прэзентуе серыю кніг розных тэматычных напрамкаў мыслення пра нашы штодзённыя праблемы сёння і непазбежныя праблемы ў будучыні. «Зялёная літара» — гэта не толькі і не столькі пра свет раслін і чыстае паветра, гэта значна больш шырокая прастора для філасофскай дыскусіі на вострыя сацыяльныя тэмы.

Лагатып кніжнай серыі «Зялёная літара» — «буквіца» ці інкунабула «З» Францішка Скарыны. Мы знайшлі яе ў кнізе «Бытія», якую ён выдаў у Празе ў 1519 годзе. Кніжная серыя «Зялёная літара» — гэта спроба пазнаёміць сучасную Беларусь з «зялёным», альтэрнатыўным меркаваннем наконт далейшага развіцця чалавецтва. Каб лепш зразумець адзін аднаго і разам стварыць нашу агульную будучыню на планеце Зямля. Як амаль што пяцьсот год таму друкаваныя кнігі Ф. Скарыны адчынілі для нашых продкаў «Галактыку Гутэнберга» — свет друкаваных медыяў, так і сёння «Зялёная літара» дапаможа нам усім асэнсаваць іншую (спадзяемся) зялёную будучыню.

Крыніца: Мірны Атам


Добавить статью в закладки

Comments are closed.