Хто падставіў Пятра Ялфімава?

Наш зямляк, Пятро Ялфімаў, на колькі вы ўжо ведаеце, не толькі не перамог на Еўрабачаньні, але нават не прайшоў у паўфінал. Музычны аглядальнік “Мірнага атаму” Кім Астраўцоў разважае над магчымымі прычынамі паразы беларускага канкурсанта.

Рэдакцыя “Мірнага атаму” адправіла мяне ў Маскву на міжнародны конкурс песьні “Еўрабачаньне”. Я зрабіў сабе бутэрброды з салам, паклаў у торбу пляшку малака, цыбульку і колькі адварной бульбы, сеў на цягнік і паехаў у Маскву.

Але ж да златаглавай мне даехаць ня выпала. Правадніца ссадзіла вашага пакорнага слугу дзесьці ў раёне Жлобіна. Ну што ж, журналіст, які ня выканаў заказу сваёй рэдакцыі – дрэнны журналіст. На шчасьце, я завітаў у бліжэйшы бар, дзе па тэлевізары “Віцязь” перадавалі Еўрабачаньне ў прамым эфіры.

Версія першая

У бары я выпадкова сустрэў Кіркорава. Піліп Бядросавіч падсеў да мяне, замовіў сотачку первача і сказаў:

– Да-а-а-а-а, не пашанцавала вашаму…

– А з-за чаго, як вы мяркуеце? – спытаў я.

– Уся справа ў штанцах.

– У штанцах?!

– Зразумела ж, у штанцах. Гэта і дурню заўважна.

Піліп Бядросавіч махнуў сотку й замовіў яшчэ.

– Во! Заўважыў? – ускрычаў Кіркораў і тыцнуў пальцам на экран “Віцязя”. – Заўважыў?! Успышка! Там была ўспышка. На 43-яй сякундзе! Гэта ўсё штанцы ягоныя…

– Чакайце. Але ж пры чым тут штанцы, успышка і параза Пятра?

з каго зроблены штанцы Пятра?

з каго зроблены штанцы Пятра?

– Штанцы-та скураныя. Зробленыя са скуры лася. Ты-та мне можаш давяраць: я ўсю маладосьць такімі штанцамі гандляваў на Ізмайлаўскім. І ведаю, з чаго іх робяць. Іх робяць з ласёў. А дзе ж цяпер ласёў дастаць? Толькі на Чарнобылі. Радыяцыя, фаняць штанцы ў вашага Пятро. Вось і ўспышкі. Ад гэтага і праблемы з праектарам. Праз гэта і прайграў Ялфімаў. Во як! У радыяцыі ўся справа.

Версія другая

Пасьля дзявятай сотачкі первача я вырашыў закурыць. Зацягваючыся “Прымай” я пракручваў у галаве песьню Пятра Ялфімава, шукаючы прычыны яго пройгрыша:

Ол май лайф ай вэйтыд
Сынкін ай вуд нева флай
Зэн ю лукд энд соў май вінгс
Віз ё айс зэн нэва лай

“Лай – флай… Нейкая странная рыфма,” – думаў я. Нейкая яна… наркаманская. Я ўзгадаў, як на 21-ай сякундзе выступу Пятра запрацавала дым-машынка. “Ня ладная справа,” – падумаў я. Навошта Пятру дым?

Ялфімава раскурылі?

Ялфімава раскурылі?

На дзясятай сотачцы первача мяне аСІНІла: гэты ж, як яго… галаўны ў нашай дэлегацыі, які з вусамі… ён яшчэ з Ялфімавым увесь час сварыўся… Кажуць, што па маладосьці гэты чалавек гандляваў травой! Вось хто падставіў Пятра. Замест дыму ён запусьціў на сцэну марыхуанавы шмурдзяк, вось наш выступовец і акасеў, залажаў тэкст песьні.

Версія трэцяя

Назіраючы на выступам Пятра Ялфімава мяне ўвесь час не пакідала нейкае загадкавае адчуваньне. Адчуваньне нейкай штучнасьці, ненатуральнасьці й глябальнага падману… “Што ж тут ня так?” гэтае пытаньне не пакідала маю галаву.

І толькі сёньня ноччу мяне быццам тазікам па галаве ўдарыла здагадка. Я падскочыў з ложку і ўключыў свой магнітафон, каб перагледзець у соты раз выступ Пятра. Я ўставіў у магнітафон бабіну з запісам і націснуў на плэй. Так, мая здагадка, верагодна, і ёсьць сапраўдная прычына паразы нашай страны на Еўрабачаньні. Я згадаў усе гэтыя скандалы і сваркі паміж Ялфімавым і Юзэфовічам наконт відэа-праекцый і эфектаў, наконт “я асобна, а нумар асобна”. Той Ялфімаў, які стаяў з мікрафонам і быццам бы сьпяваў, насамрэч ніякі не Ялфімаў. Гэта праекцыя. Галаграма. А сапраўдны Ялфімаў быў схаваны за скацерцю. Гэта і быў сапраўдны Ялфімаў. Хутчэй за ўсё, Ялфімаў за колькі дзён да свайго выступу распрацаваў новы нумар, але ж не пасьпеў распавесьці пра сваю задумку. Нумар, па маіх здагадках, распрацоўваў сам Гігер, мастак, які распрацоўваў чужых. Я патэлефанаваў творцу.

над шоў-праграмай пятра ялфімава працаваў сам Гігер (крэатыўны бацька "чужых")

над шоў-праграмай пятра ялфімава працаваў сам Гігер (крэатыўны бацька "чужых")

– Прывітаньне, Гігер, – сказаў я ў слухаўку.

– Прывітаньне, Кім, – адказаў мне Гігер.

– Як справы? Што робішь? – пачаў я здалёк.

І тут Гігер расплакаўся.

– Мы прайгралі… – чуў я праз усхліпы мастака. Раптам сувязь перарвалася, а перазваніць Гігеру не хапіла грошай.

Тым не меньш, лічу гэтую версію найбольш верагоднай.

А што лічыце вы, паважаныя чытачы?

Астаўляйце свае версіі паразы Пятра Ялфімава ў каментарыях да гэтага артыкула, і мы возьмем іх у распрацоўку.

Заўсёды ваш, музычны аглядальнік “Мірнага Атама” Кім Астраўцоў

Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"

Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"


Добавить статью в закладки

Comments are closed.