Курт жыве на Беларусі, Курт ляжыць на круглым пузе

На мінулых выходных у Драгічыне прайшоў чарговы канцэрт у межах туру “ЗА ядраную Беларусь”. Карэспандэнт “Мірнага Атаму” папрысутнічаў на ім, і стаў сьведкам неверагоднага – сярод гледачоў быў заўважаны сам Мілошавіч! Па словах Кіма Астраўцова, чалавек падобны да Слабадана Мілошавіча быў апрануты ў нацыянальны дзявочы строй. Таварыш усіх беларусаў кружляў у карагодзе разам з заслужаным калектывам “Харошкі” ды ўслых чытаў усім вядомы верш Зьмітра Вішнёва пра бегемоціка Пашу… Нягледзячы на наяўнасьць фотаздымку, які пасьпеў зрабіць карэспандэнт “Мірнага Атаму”, прэс-цэнтар акцыі “ЗА ядраную Беларусь” аправерг сэнсацыйную інфармацыю…

Канцэрт распачаў выступ электра-індастрыял гурта “Верасы”. Заўжды маладая пара слупоў айчыннай індустрыяльнай сцэны выйшла да сваіх палескіх паклоньнікаў у SM-гарнітурах, на шыях боўталіся плястмасавыя АКМы, твары размаляваны ў стылістыцы Kiss.

Чалавек падобны да Слабадана Мілошавіча быў апрануты ў нацыянальны дзявочы строй

Чалавек падобны да Слабадана Мілошавіча быў апрануты ў нацыянальны дзявочы строй

Сваю праграмму гурт адкрыў старым але ж і да сёньня актуальным гітом “Белы сьнег, белы цень”. На другім прыпеве я пачыў, быццам знаёмы голас бубніць “Ён жыве на Беларусі, ён ляжыць на круглым пузе…”. Дзесьці я ўжо чуў гэты голас. Здаецца, год дзесяць ці пятнаццаць таму, калі ўдзельнічаў у прэс-туры па Югаславіі. Я азірнуўся, і пабачыў Слабадана Мілошавіча! Толькі я пасьпеў зрабіць фотаздымак Слабадана, як ён, заўважыўшы мяне, зьнік.

Пасьля “Верасоў” выступалі Аляксандар і Канстанціна. Канстанціна зацягнула старадаўнія песьні-заклёны пад аляксандраву электрабалалайку. Потым сьпявалі Дарафеева, Ракетнікава і іншыя.

Напрыканцы канцэрта на сцэну выйшаў хэдлайнер імпрэзы Курт Кабэйн. Драгічанам ён прадставіў сваю новую праграмму. Музыка граў на цымбалах і сьпяваў :

“Оў
Пік мі, пік мі аэс
Ліў элоўн, лоўн сінгал”.

Выступ Курта Кабэйна доўжыўся роўна гадзіну. Завяршыў свой выступ Кабэйн песьняй “Ай стэндынг ін ё лайн. Ай ду хоўп ю хэў зэ тайм / Ай ду пік э намба ту. Ай ду кіп Аэс віз ю”.

Пасьля канцэрту мне ўдалося злавіць выступоўцу і задаць яму пытаньне.

– Курт, ці спадабалася цябе Беларусь?

– Я жыву тут ужо 15 год. Разумеешь, уся гэта слава, журналісты, папарацы, гастрольныя графікі, наркотыкі… Мне ўсё гэта так абрыдла. У 1994 годзе я вырашыў зьбегчы ад усяго гэтага. Беларусь мне падалася найлепшым месцам, дзе можна перавесьці дух. Я жыў на Палесьсі, вывучаў вашу мову, вучыўся граць на вашых інструментах. І сёньня я разумею, што зрабіў слушны выбар.

Заўсёды ваш, музычны аглядальнік “Мірнага Атама” Кім Астраўцоў

Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"

Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"

Статьи по теме

Островецкий Блюз “Вечерний цезий” как солнце в бокале

Добавить статью в закладки

No comments yet

Leave a Reply





XHTML: You can use these tags: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>