А цi быў Боб Марлей?

На мінулых выходных прайшоў чарговы фэст “ЗА ядраную Беларусь”. Гэтым разам канцэрт прагрымеў у Чашніках. На адной пляцоўцы сабраліся лепшыя прадстаўнікі айчыннай эстрады і рок-сцэны. Мэта канцэрту была высакародная: усе грошы з білетаў пайшлі на набыцьцё марлевых павязак (што, дарэчы, распаўсюджваюцца праз газету “Мірны атам”!) для спецыяльнага атрада МНС на Астравецкай АЭС.

Сам канцэрт распачаўся паказальным выступам маладых ратаўнікоў. Менавіта гэтыя бравыя рабяты будуць і дзень, і ноч дзяжурыць на астравецкай. Ратаўнікі паказвалі вяршынны пілятаж ўзбіраньня па адвеснай трубе АЭС, хаджэньню басанож па расплаўленаму шклу і паяданьню забруджанага радыёнуклідамі чарназёму. Варта адзначыць, што такія выступы заўсёды выклікаюць вялікую зацікаўленасьць у людзей. Так ажно тры з паловай юнакі з бліжэйшых вёсак запісаліся ў новаствораны атрад. “Я проста ўзрушаны гэтым выступам, – пракаментаваў сваё рашэньне хлопчык Мікола. – Я хачу абараняць сваю Радзіму!”

Пасля паказальнага выступленьня спецатрада МНС на сцэну ў марлявай павязцы выйшаў Аляксандар Саладуха. Якія песьні ён спяваў, можно было разабраць толькі па музыцы, бо словаў з-за павязцы чутно не было.

Наступнымі на сцэну выйшлі музыканты з гурта NRM. Вольскі, як сапраўдны рок-эн-рольшчык, быў шчырым і бясстрашным: да публікі ён выйшаў без павязкі на твары:

– Я выступаю за чэсныя адносіны да атамнай энэргетыкі, – сказаў ён сваім паклоньнікам. – Мы ўсе павінны насычацца гэтым пьянкім водарам радыёактыўных адходаў.

Раптам з зарасьніку, які месьціўся зправа ад сцэны выйшаў нейкі хіпан з папіроскай у зубах

Словы песьняра былі ўспрыняты на ўра, жыхары Чашнікаў разам з Вольскім сьпявалі сваю ўлюбёную песьню “Тры чарапахі”: “Не было Гілілея і Боба Марлей…”. Раптам з зарасьніку, які месьціўся зправа ад сцэны выйшаў нейкі хіпан з папіроскай у зубах. Гэты хуліган, хістаючыся, падняўся на сцэну, даў з нагі Вольскаму, адабраў у яго мікрафон і засьпяваў:

Віл бі тугэзэ віз э руф райт оўва аўа хэдз

Віл шэа зэ шэлтэр оф май сінгал бэд

Віл шэа зэ сэйм рум Джа правайд АЭС

Сумневу на было: гэта ж сам Боб Марлі! Заля была парваная на шматкі! Старыя бабкі павыскоквалі на сцэну, ды пачалі закідваць сваіх дзядоў споднім, а маладзёны павырывалі ўсю канюшыну і пачалі сушыць яе на сонцы.

Пасьля выступу Боб Марлі пракаментаваў нашай газеце “Мiрны атам” сваё неверагодная з’яленьне:

– У 1986 годзе мой сваяк з Ямайкі напісаў мне ліст з нейкай краіны, якая называлася БССР. Ён распавёў мне, што тут пачала расьці зашыбенная дур. “Боббі, – пісаў ён мне. – Такой дуры ты яшчэ не курыў. Кусты тут дасягаюць шасьці метраў увышыю, а шышкі – з грэцкі арэх. Прашыбае неверагодна! Прызжай.” Менавіта так я і аказаўся на Беларусі. Непадалёк адсюль я пабудаваў сабе хату з торфабрыкетаў.

Сёньня прачнуўся ад нейкага шуму, чую, мяне клічуць. Вось я і выйшаў.

Музычны аглядальнік “Мірнага атаму” Кім Астраўцоў.

Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"

Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"


Добавить статью в закладки

Comments are closed.