Лідэр фракцыі Зялёных у Еўрапарламенце заступілася за затрыманых антыатамшчыкаў перад Лукашэнкам

Су-Старшыня фракцыі Зялёныя / ЕСА ў Еўрапейскі парламент” (The Greens /EFA in the European Parliament), Рэбека Хармс, у сувязі з затрыманнем і арыштам актывістаў эколагаў звярнулася з адкрытым лістом да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі

“Прэзідэнт Лукашэнка, я пішу Вам, каб выказаць сваю глыбокую заклапочанасць з нагоды сітуацыі з актывістамі эколагамі ў Беларусі. Я даведалася, што Таццяна Новікава, каардынатарша антыядзернай кампаніі, і Андрэй Ажароўскі, расейскі фізік-ядзершчык, і два іншых актывіста былі арыштаваныя беларускай міліцыяй. Тры з іх былі прысуджаныя да некалькіх дзён пазбаўлення волі за тое, што “ругаліся лаянкай ў грамадскім месцы”. Чацвёрты актывіст атрымаў штраф у памеры 1 500 000 рублёў.

Я асуджаю палітычна матываваныя пераследы любых членаў грамадзянскай супольнасці, і ў дадзеным канкрэтным выпадку актывістаў антыядзершчакаў у Беларусі, і заклікаю Вас неадкладна вызваліць іх.

З шчырым павагай, Рэбека Хармс
Су-Старшыня фракцыі Зялёныя / ЕСА ў Еўрапейскі парламент” (The Greens /EFA in the European Parliament)”

Копію ліст сп-ня Хармс накіравала на адрас Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядведзева
Источник Мирный атом


Добавить статью в закладки

Comments are closed.