Навошта Эльвісу стрынгі
На мінулым тыдзьні распачалася маштабная акцыя “ЗА ядраную Беларусь”. У межах акцыі плануецца правесьці сэрыю фэстываляў у розных кутках нашай неабдымнай Радзімы. Галя-канцэрт адбудзецца ў Астраўцы. Першы канцэрт прайшоў дзьнямі ў мястэчку Трацілава.
Канцэртную праграму распачаў МС Анатоль. Малеча прэзэнтаваў свой новы гіт “Пасадзіў я рэдзьку – мамке дапамога”. Пасьля выступалі лепшыя прадстаўнікі беларускай эстрады: Ляксандар Ярмоленка, Анатоль Ціхановіч, сьпявачка Леся і шмат іншых.

Жывы Элвіс на опэн-эйр у в.Трацілава. Фотаздымак аўтара
Але ж сапраўдным падарункам для тыбульцаў Трацілава стаў першы за апошнія 30 год выступ Эльвіса Прэсьлі. Лягенда проста парвала залю. Эльвіс Прэсьлі выканаў свае старыя гіты ў новай тэхна апрацоўцы. Зьмяніўся і мэсыдж песень.
Наў зэ голдэн сан кэн сі аэс кіс
Эверы сама дэй віл лаў лайк зыс
альбо
Каўбой іф юл мэры мі
Аэс бі ё дарлінг Джані
выклікалі сапраўдную гістэрыку ў мясцовага насельніцтва. Пасьля свайго выступу Эльвіс даў эксклюзыўны камянтар на беларускай мове карэспандэнту “mirnyatom.net”:
– Я вельмі рады выступіць у вашай найпрыгажэйшай краіне. Усе гэтыя гады я жыў пустэльнікам у лясах Намібіі, вывучаў беларускую мову ды гісторыю, знаёміўся з крыўскімі традыцыямі і фальклорам. І цяпер я вельмі рады стаяць на гэтай гасьціннай зямлі. (пасьля гэтых словаў Эльвіс Прэсьлі ня змог стрымаць сьлёзаў - МА) Пра вашу краіну мне яшчэ ў 1963 годзе распавядаў мой сябра Лі. Менавіта тады ў мяне і ўзьнікла мара наведаць вашу дзяржаву.
Раптам сьпявак заўважыў мыжчыну, што выходзіў зь мясцовага сяльпо.
– Выбачайце. Я павінен спраўдзіць яшчэ адну сваю мару, – сказаў Эльвіс, і пабег у краму.
Тым часам на сцэну выйшла сьпявачка Леся і абвінаваціла лягенду рок-эн-ролу ў… фецяшызьме:
– З маёй грымёрцы толькі што скралі кnанцэртныя стрынгі. І я падазраю, што злодзей – Прэсьлі.
Але сам абвінавачаны ўжо ня мог сказаць ні слова ў сваё апраўданьне – ён спаў на капне сена абняўшы пустую бутэльку з-пад новай маркі чарніла “Ядраная вясна”.
Кім Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"


