Атамная лучына – Future
Атамная Лучына
Нуклеарных дум паэма
Працяг. «Future».
У паперэдніх частках:
Янка марыць стаць атамшчыкам.
Пад час чыгуначнай вандроўкі
яго абразіў Нячысьцік Д’ябла,
каб скрасці вялікі беларускі сакрэт,
і накіраваў у будучыню.

Ярыла Пшанічны
Гэта проста як піпец
Усе паедуць у Астравец
Яны як Бэндары
У бялізных халатах
Ума таямніца
Гора палата
Вучоныя ў акулярах
Запаўняюць
Свае фармуляры
Станцыя не проста
Мэта цынікаў
Для беларусінаў
Гэта як паліклініка
Лекі вылячаць рак
Атамная фьюча
Змеям паўзе
Белавежская пушча
З такой прыгажосьцю
Чырвоныя вусны
У Астраўцы жыве
Новая раса
Адзінаполыя беларусы
Кароўкі песьні
Сьпяваюць
Коцікі па чалавечаскі
Размаўляюць
Націскаюць на кампутарах
Кнопачкі
Ставяць цудоўныя
Кропачкі
Й цяперыча
Зменім усё
Палезе ў прок
Беларускі чалавек
Вырабляе ток
І толькі пачуеш
Такія імкненьні
Беларус супер
Новае пакаленьне
Дзеці індзіга
Мазгоў смачная каша
Румзаюць энэргецікі
Выпівая чпок
Расеяне будуць у нас
Набываць ацечаственны
Суперток
Працяг будзе


