Запарожцы вучаць Астравец будаваць АЭС

На мінулым тыдні ў Астраўцы пабывалі супрацоўнікі Запарожскай АЭС, эксперты фірмы «ІТ Славуціч» (Украіна) Анатолій Кучарэнка і Андрэй Федарэнка, піша газета «Астравецкая праўда». Мэта іх візіту — аказанне метадычнай дапамогі выкладчыкам беларускіх ВНУ, якія займаюцца падрыхтоўкай спецыялістаў для АЭС, у карыстанні камп’ютарнай навучальнай сістэмай, распрацаванай у рамках рэалізацыі праекта тэхнічнага супрацоўніцтва МАГАТЭ. Трохдзённы навучальны семінар прайшоў на базе Інфармацыйнага цэнтра АЭС. Пасля яго завяршэння госці з Украіны пагадзіліся адказаць на пытанні «АП».

-Будаўніцтва Запарожскай АЭС ажыццяўлялася не ў самы спрыяльны для атамнай энергетыкі час — у першыя гады пасля аварыі на ЧАЭС. Як удалося ўсё ж давесці задуманае да завяршэння?
А.Ф.: Гэта не зусім так. Першыя энергаблокі Запарожскай АЭС былі здадзены ў эксплуатацыю ў пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя, да чарнобыльскай катастрофы. Пасля аварыі на ЧАЭС

"Як жахне - турэцкаму султану мала не падастца!"

"Як жахне - турэцкаму султану мала не падасца!"

быў аб’яўлены міжнародны мараторый на будаўніцтва АЭС. Але ў нас да таго часу застаўся недабудаваным толькі шосты блок. Хоць на ім трэба было ажыццявіць адно пусканаладачныя работы.
А.К.: Але яго граматна закансервавалі, не дапусцілі разбурэнняў, крадзяжоў, развалаквання таго, што было ўжо зроблена. Таму пасля завяршэння мараторыю ў 1995 годзе засталося толькі ажыццявіць яго пуск.
А.Ф.: Гэта быў свайго роду подзвіг. Саюз разваліўся, украінская эканоміка пачала інтэнсіўна разбурацца, наладжаныя дзесяцігоддзямі вытворчыя сувязі ў межах былога СССР губляліся. Аднак праблемы ўдалося пераадолець. Энергаблок пусцілі, і ўвесь гэты час ён паспяхова працуе.
-А як да гэтага ставілася грамадскасць? У той час ва ўсім свеце праходзілі акцыі з патрабаваннем неадкладнага закрыцця АЭС…
А.Ф.: Не прыпомню, каб у нас адбываліся нейкія акцыі пратэсту супраць атамнай электрастанцыі. Нават у той час. Усё ж не трэба забываць, што гэта прадпрыемства корміць не адну тысячу людзей…
-Маеце на ўвазе работнікаў станцыі?
А.Ф.: Не толькі. Узвядзенне АЭС стварыла вялікую колькасць працоўных месцаў — як на самой станцыі, так і ў горадзе: у сацыяльнай сферы, абслугоўванні, на транспарце…
А.К.: Каля паловы, а можа, і болей, ахоўнікаў станцыі — людзі навакольных вёсак. Многія ўладкаваліся ў будаўнічае ўпраўленне АЭС. Яно ў нас даволі магутнае. Немалаважна і тое, што тым, хто жыве і працуе ў вёсцы, ёсць дзе прадаць прадукты асабістай гаспадаркі: тую ж гародніну, малако, мяса. Везці яе за 120 кіламетраў у Запарожжа ці прадаць ў горадзе энергетыкаў Энергадары, які знаходзіцца ў пяці кіламетрах, — ёсць розніца? Да таго ж людзі ў нас працуюць не бедныя. Таму попыт ёсць.
-Энергадар, наколькі я ведаю, узнік ледзь не ў чыстым полі?
А.Ф.: Так. На месцы сённяшняга горада некалі не было нават хутара. Бераг вадасховішча. Пясок, чарот. З 1972 года ён вырас да 60-тысячнага населенага пункта.
А.К.: Горад наш вельмі малады. Сярэдні ўзрост яго жыхароў — каля сарака гадоў. І вельмі кампактны. Магчыма, нават, залішне. Так атрымалася, што рос ён больш у вышыню, чым у шырыню. Будынкі ад дзевяці паверхаў і вышэй. Таму ўпоперак горад можна прайсці за 15 хвілін, а ўдоўж — за 40.
-На якой адлегласці ад станцыі ён знаходзіцца?
А.К.: 7 кіламетраў.
-Ці бяспечна жыць у такой блізкасці ад энергаблокаў? Дарэчы, колькі іх на Запарожскай АЭС?
А.Ф.: Наша станцыя ўваходзіць у шасцёрку буйнейшых АЭС свету.
А.К.: А ў Еўропе яна ўвогуле буйнейшая.
А.Ф.: На ёй дзейнічаюць 6 энергаблокаў. І выпрацоўваюць яны каля дваццаці працэнтаў усёй электраэнергіі Украіны.
А ці небяспечна гэта? Трэба яшчэ дадаць, што ў нас пабудавана першае на Украіне сухое сховішча адпрацаванага ядзернага паліва.
А.К.: Яно ўзведзена па амерыканскай тэхналогіі і размяшчаецца непасрэдна на пляцоўцы АЭС. Адпрацаванае паліва захоўваецца ў бетонных кантэйнерах. На пляцоўцы сховішча ўзровень гама-фону крыху вышэйшы, але ўжо на суседняй пляцоўцы, дзе знаходзіцца ўласна станцыя, ён не перавышае натуральнага ўзроўню. Пра 30-кіламетровую зону і гаварыць не прыходзіцца.
А.Ф: Хвалююцца з гэтай нагоды тыя, хто не знаёмы з тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца на атамнай электрастанцыі, не ведае аб ступенях бяспекі.
А.К.: Акрамя атамнай, у нашым горадзе працуе яшчэ і чатырохблочная цеплавая электрастанцыя. Дык вось, калі праводзілі параўнальны аналіз узроўню радыяцыйнага фону побач з двума гэтымі энергетычнымі аб’ектамі, высветлілі, што ля цеплавой станцыі ён на парадак вышэйшы.
-За 25 год работы станцыі ці здараліся на ёй нейкія аварыі?
А.К.: Аварый не было. Парушэнні ў рабоце абсталявання здараліся, але яны не прывялі да шкодных выкідаў і людзі ад іх не пацярпелі. Дарэчы, чым далей, тым такіх парушэнняў менш. Усё ж вопыт напрацоўваецца, сістэмы бяспекі паляпшаюцца, матэрыялы — таксама. Удасканальваюцца падыходы, метады, дыягностыка, зварныя злучэнні…
-АЭС — вельмі нятанны праект. У нас не сціхаюць спрэчкі: патрэбна Беларусі атамная электрастанцыя ці не? Якое ваша меркаванне з гэтай нагоды?
А.Ф.: На маю думку, у вас проста няма іншага выйсця. Украіна валодае немалымі запасамі каменнага вугалю, для выпрацоўкі электраэнергіі мы актыўна выкарыстоўваем водныя рэсурсы буйных рэк… А Беларусь?
— Каля 96% электраэнергіі ў Беларусі выпрацоўваецца на станцыях, якія працуюць на газе…
А.Ф.: Расійскім, канешне. Ну дык аб чым тады размова?
А.К.: АЭС, ясная справа, не таннае «задавальненне». І ўсё ж, пры ўсіх выдатках на будаўніцтва, закупку паліва, абслугоўванне станцыі — электраэнергія, выпрацаваная на атамнай электрастанцыі, таннейшая не «на працэнты», а «ў разы»! У параўнанні з электрычнасцю, здабытай за кошт спальвання вуглявадароднай сыравіны!
-Жыхароў Астраўца хвалюе яшчэ тое, што з узвядзеннем АЭС крымінагеннае становішча горадзе зменіцца ў горшы бок. Што ў гэтым плане характэрна для Энергадара?
А.К.: У «ліхія дзевяностыя», калі месяцамі людзям не выплачвалі зарплаты, увогуле былі праблемы з работай — хапала ўсялякага і ў нас. Нельга было паручыцца і за асабістую бяспеку. Сёння ж, калі эканамічная сітуацыя стабілізавалася, горад стаў спакойным. Можна, не баючыся, пагуляць вечарам і вярнуцца дадому позняй ноччу.
— Запарожская АЭС адпрацавала амаль палову свайго тэрміну. Яшчэ 25-30 гадоў — і што далей: руіны на месцы станцыі і «мёртвы» горад побач?
А.Ф.: Існуе вялікая праграма, каб падобная карціна не стала рэальнасцю. Першы варыянт развіцця падзей — падаўжэнне тэрміну эксплуатацыі энергаблокаў. Прычым лічба называецца — да сарака гадоў.
А.К.: Гэта ўсё робіцца з прыцягненнем міжнародных экспертаў. А не з «бухты-барахты», маўляў: «Давайце замест 30-ці гадоў будзем эксплуатаваць 50!». Папярэдне праводзяцца ацэнкі стану абсталявання, асноўных тэхналагічных сістэм. Зразумела, рэактара ў першую чаргу, герметычнага контуру. Што трэба замяніць — будзе заменена. А што будзе прызнана годным для эксплуатацыі і бяспечным- застанецца ў рабоце.
Праектны тэрмін эксплуатацыі першага энергаблока Запарожскай АЭС заканчваецца ў 2019 годзе. Да гэтага часу ўсе названыя мерапрыемствы неабходна правесці.
А.Ф.: А другі варыянт — гэта будаўніцтва новых блокаў. У нас зараз разглядаецца магчымасць будаўніцтва 7-га і 8-га энергаблокаў. Выбрана ўжо для іх некалькі пляцовак.
-Інакш кажучы, магчымы і такі варыянт, калі адзін блок, які адслужыў сваё, будзе зняты з эксплуатацыі, а замест яго пабудаваны новы?
А.Ф.: Так — новы блок, які яго заменіць. Тым больш, што неабходная інфраструктура, персанал, сховішча адпрацаванага паліва ёсць. Вельмі выгадна ў гэтым плане.
— Усё ж, будаўніцтва АЭС для рэгіёна — гэта шчаслівы білет ці злы рок?
А.Ф.: Жыхары раёна адназначна выйграюць. Сучасная станцыя — гэта высокатэхналагічнае прадпрыемства. Для Астравеччыны гэта будзе вельмі пазітыўны момант.
А.К.: Атамная электрастанцыя — вельмі прыбытковае прадпрыемства. Ваша задача дабіцца таго, каб частка гэтых прыбыткаў, звышпрыбыткаў, нават велізарных прыбыткаў, ішла ў мясцовы бюджэт, у развіццё рэгіёна. Над гэтым павінна папрацаваць ваша кіраўніцтва. Думаю, так усё і будзе.

Крыніца Мірны атам


Добавить статью в закладки

Comments are closed.