Атамная Лучына – Дземаны ў цягніку
Ярыла Пшанічны
Нуклеарных дум паэма
Дземаны ў цягніку
(працяг)

Ярыла Пшанічны
Як па жалезе зубамі – зубамі
Чыгункі колы брукаюць самі
Ляцяць лясы, палі, рэчкі, азёры
Сэрца пяшчотна
Ў грудзях Астраўцом
Сьпявае салодкаю больлю
Правадніца сьмяецца з
Цяплом дарожнай гарбаты
Чалавек ні аднымі толькі
Бальшымі грашыма багаты
Машыніст з семафорам
Гуляе ў храп, або ў рамс
Па шпалах, па шпалах…
Раптам
Гучыць варожае thanks
Заходзіць нейкі пянснэ
Ў гарнітуры англійскім
З бобік-сабакай у руках
Так сама турыстам
Насупраць падсеў
Нібы Telegraph Daily чытае
Сам уцішку сачыць
За Янкаю назірае
Лыжкай злыдзень
Мяшае аўсянку
Бульдожны сабака яго
Агіціруе Янку
Я Джым
На шчасце лапу мне дай
Перад табою доўгі шлях
Аб гэтым хлопча ведай
На, пі чароўны напой
Працавы вандроўнік
Хто зараз майстра твой?
Хапуга й чыноўнік!
Ты выбраны, а тут жыцьцё
Шэраг дурацкіх клопат
Я дзевак дам цябе, бабло
Са мной паедзем у Яўропу
У самым лепшым хмарачосе
Жыць будзеш сырам ў масле
Й кожны дзень-ноч freeбухло
Й рэстараны, развлекуха, танцы
Захочаш важна мильлянерам
Курыць сігары
Трюфялём вячэраць
Навошта хлопцу Астравец
У які ніхто не верыць
Ну, едзем, едзем
Гавару я чэсна
Садзісь хутчэй
Вось
Тэлепартэркрэсла
Працяг будзе…


