Есць лі жызнь на масле?

Уся палітыка рабіца на кухне. Трэба нашынкаваць цыбулю – непапулярная мера, надраць рукамі хрыч – пахне імпічмэнтам, а без масла нітолькі не смачна, але нават шкодна маладому постдыктатарскаму грамадству снедаць салатай з несумешчальных паміж сабой кандыдатарскіх інградзіентаў. Адныя толькі “зялёныя ” маюць права, як невычэрпная крыніца вітамінаў, знаходзяцца на паліткухне круглы год і радаваць страўнік сьвежасьцю і пахам лета.

Дык вось пра законы Мэрфі. Як вядома – калі нешта павінна здарыцца благога, то абавязкова адбудзіцца, й сумнявацца не нада, а калі па афіцыйных звестках у нас ні толькі крызіса не было, але ён, нават, свінным грыпам, галодным драпежнікам, бегае па перыметру дзяржаўнай мяжы, разінуў зяпу на народную гаспадарку-хлеб, нашмараваную тоўстым пластом сальда-масла, німая ніякай магчымасьці адчапіць сабе тлусты кавалак народанага гэшэўта, то ранней ці пазьней, танный сыр апыніца ў сыралоўкі. Ці мае магчымасьць беларускі буцерброд насуперак закону прыроды перакуліўшысь на 360 груадусаў, пад вагай смачнага масла не ўпасць галавой уніз? Ці зробіць сальда пад кіраўніцтвам мага сальта? Атрымаецца лі без масла назад атрымаць пасады вялікага кормчага?

уладзіміравіч, малыш толькі слівачнае паважае...

уладзіміравіч, малыш толькі слівачнае паважае...

Пад час міравога неўраджая, да космасу падпрыгнулі кошты на самае неабходнае. Мы памятаем як вялікая розніца паміж грашовым эквівалентам на масла адной краіны і беларусі, правакавала, ні гледзячы ні на якога анішчанка, с дапамогай тайных бабак-чэлнакоў, перацёк стратэгічнага для сьняданка прадукта, на сталы маскоўскіх тлушчаторбаў, астаўляя апасля сабе пустэчы асірацелых прылаўкаў. Сьмятанкавыя рэкі з маслянымі айзберагамі накіраваўшысь на рублёўку выратавалі братэрскі фольк ад капіталістычнага галадамору, у той самы момант калі сама сінявокая з юным, асцэнічным целаскладам, для падтрымкі яшчэ ні зусім загубленнага жыцця, у голас патрабавала штоднёвыя ўціранні таплёнага масла. Польскі маргарын ні ў якім разе не змог залатаць чорную дзірку у страўніку, хворага на гастрыт арганізма, а міравыя трэнды таго глядзі й даведут да таго, што кошты на слівачнае масла стануць аднолькавымі з цэннікам на горнае масла, і тады нікія пошлыя пошліны не змогуць перашкодзіць беларускім касманаўтам адправіцца на смачную плянету, у пошуках іншнага, болей лепшага і смачнага жыцця.

Ёсьць лі жызнь на масле, ці няма – эканоміке гэта не вядома.

Антон Паўлавіч Чэхаў, вядомы лекар, прапанаваў у адным са сваіх апавяданняў пад назвай “сродак ад запою” арыгінальны й вельмі эфектыўны спосаб барацьбы супраць зялёнага зьмія. Так был выратаван простым цырульнікам Грабешковым, вялікі акцер Дзікаабразаў:

Рэцэпт:

Гарэлка -0.5
Мыла- невялікі кавалак
Селітра – 50г
Нашатырь — невялікі кавалак
Глаўберова соль -50г
Сера – 50г
Каніфоль – 50г
Попел ветошы -20г

Усё рупліва заміксаваць. Піць по палове стакана й анафема сыдзе.

Ваш народны знахерЪ
Ярыла Пшанічны


Добавить статью в закладки

Comments are closed.