БелАЭСу пад адкрыццё круглую дату!

У патрыётаў старога веку ня можа не выклікаць інсульту навіна пра тое, што наша любімая станцыя будзе пабудаваная не ў 2016-ым ( так планавалася спачатку), а ў далёкім 2020-ым.

У 1916-ым годзе ў ЗША ў якасці экспанату заапарку прывезлі пігмея Бімбу. Цікава. Аднак АЭС тут не прычым. Іншая справа слуцкі чын 20-га году.

У 1916-ым годзе ў ЗША ў якасці экспанату заапарку прывезлі пігмея Бімбу. Цікава. Аднак АЭС тут не прычым. Іншая справа слуцкі чын 20-га году.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Юры Рымашэўскі. Ён сказаў, што два блокі беларускай АЭС з агульнай магутнасцю 2340 МВт будуць поўнасцю ўведзеныя ў дзеянне ў 2020 годзе. Рымашэўскі не ўдакладніў, калі будзе задзейнічаны першы блок.
Шмат хто з пенсіянераў нават не дажыве да светлай гадзіны. Шкада. Аднак гутарка будзе пра іншае.
Пашыраюца чуткі пра тое, што ў нас проста няма рэсурсаў на такія праекты і праекту АЭС увогуле гамон.
Хутчэй за ўсё тут праблема не ў грошах. Калі паглядзець на календар то відавочна,што 2014-ы або 2016-ы год абсалютна не круглая дата. Не было ў гісторыі нейкай падзеі, якой можна адкрыццё АЭС прасвяціць. Ну не пераразаць жа чыровную лентачку на стагадовы юбілей заснавання руху скаутаў ў Штатах, які пачаў існаваць менавіта ў 1916-ым.
У гэтым плане куды сімвалічней выглядае 2020-год. Напрыклад ў 2020-фым годзе адсвяткуюць сто годаў слуцкаму чыну. У кантэксце афіцыйнай кампаніі за суверынітэт, гэтая дата цудоўна пасуе як дзень адчынення АЭС. Слуцкія паўстанцы замагаліся за палітычную незалежнасць, а мы за энергітычную.
Калі і ў 2020-ым зноў узнікнуць праблемы, на крайняк кажыце, што беларускі атам прыйдзе ў кожны дом у 1954-ым, калі нарадзіўся сам ведаеце хто. Праўда не зразумела ў які дзень адчыняць станцыю — 31-га жніўня, або 30-га.
Крыніца Мірны Атам


Добавить статью в закладки

Comments are closed.