Нябачная вертыкаль

Жэстачайшы кантроль прэзідэнта цяпер будзе яшчэ больш жэстачайшым дзякуючы прарывам беларускай навукі ў вобласці аптычнай фізікі.

Што,бюракрат, не чакаў Зянона Ломаця?

Што,бюракрат, не чакаў Зянона Ломаця?

Пра адкрыцці, якія цягнуць на прэмію Нобеля, можна казаць сыходзячы з першых дзён кампаніі па выбарах прэзідэнта. Не паспелі яны пачацца як выбухнуў скандал. Апазіцыйная прэса сцвярджае, што ўжо на старце парушыў закон ад выбарах і ня можа балатавацца на пасаду кіраўнікі дзяржава. Канкрэтна мова пра пункт пра парадак рэгістрацыі, які патрабуе ад кожнага ахвотніка «паруліць дзяржавай» асабіста падаць заяву ў выбаркам.
Паводле арыфметычных разлікаў апазіцыі цяперашні прэзідэнт так не зрабіў.
Такім чынам 24 верасня. Апошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных груп.. Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі выйшаў з будынку ЦВК дзесьці а 16:45. «Хадэк» пацікавіўся ў сяброў камісіі, ці падаваў дакументы Лукашэнка? Не, адказалі падначаленыя Ярмошынай.
Следам за Рымашэўскім, без усялякай паўзы, пайшоў Мікола Статкевіч, потым Іван Кулікоў і Пятро Барысаў. Уся гэтая чарга кандыдатаў утварылася дзесьці да 17:30.І ў гэты час сам Лукашэнка ці Радзькоў ну ніяк не маглі незаўважна для журналістаў прашмыгнуць у будынак ЦВК.
А што мы бачым на сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА? Што па стане на 17:05 дакументы за Лукашэнку былі ўжо пададзеныя. Наша Ніва іранічна каментуе «Хіба што кіраўнік краіны для падачы спісаў ініцыятыўнай групы выкарыстаў галубіную пошту. Толькі гэтым можна патлумачыць нябачнасць яго ініцыятыўнай групы».
Аднак, нябачнасць можна патлумачыць і па-іншаму. Напрыклад беларускім фізікам ўдалося знайсці сакрэт як чалавеку быць небачным. Такая тэма вельмі запатрабаваня ў грамадстве. Паглядзіце дзяржаўную прэсу. Там рэгулярна плачуць з таго, што чыноўнікі перад праверкамі будуюць «пацёмкінскія вёскі». А калі агенты дзяжкантролю будуць небачнымі? Гэта ж татальны кантроль!
І як след сапраўдная дзяржава для народа!
Крыніца:Мірны Атам


Добавить статью в закладки

Comments are closed.