Як не заляцець на 50 базавых

Адкрыты ліст Алегу Пралескоўскаму, міністру інфармацыі РБ, наконт некаторых новых аспектаў заканадаўства аб друку.

Тыповы прыклад парушэння закона аб друку. На паштоўцы няма выходных дадзеных.

Тыповы прыклад парушэння закона аб друку. На паштоўцы няма выходных дадзеных.

Шаноўны спадар міністр, звярнуцца да вас нам прымусілі навіны з Гомелю. Зараз у Цэнтральным судзе Гомеля разглядаюцца адміністрацыйныя справы супраць гомельскіх актывістаў Васіля Палякова, Анатоля Паплаўнага, Валера Рэпніна, аднаго з лідэраў беларускіх Зялёных Юрыя Глушакова паводле артыкулу 22.9.2 Адміністрацыйнага кодэксу — парушэнне заканадаўства аб друку ды іншых сродках масавай інфармацыі.
Непасрэдна на усю вышэй згаданую банду павесілі пункт — «распаўсюд пэрыядычных друкаваных выданняў без выходных звестак». Пры гэтым пад перыядычнымі друкаванымі выданнямі разумеюць звычайныя паштоўкі з віншаваннямі.

26 ліпеня гомельскія актывісты павіншавалі гараджанаў зь Днём незалежнасьці. Яны раздалі мінакам адмысловыя паштоўкі ад імя рэгіянальнай каардынацыйнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. У паштоўках было напісана, што «27 ліпеня 1990 году ў Менску была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь.

Міліцыя не знайшла нічога лепшага, як перакваліфікаваць адміністрацыйныя справы на «распаўсюд пэрыядычных друкаваных выданьняў без выходных зьвестак».

Цяпер актывістам пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічы

Спадар міністр, учынкі гомельскай міліцыі патрабуюць дадатковай інфармацыі наконт паштовак з віншаваннямі.
Мы ўсе раздаём час ад часу паштоўкі, якія цяпер адносяцца да катэгорыі друкаваныя выданні. І натуральна не хацелі б атрымаць за гэта штраф у 50 базавых.

Непасрэдна нас цікавяць наступныя пытанні: ці трэба рэгістраваць паштоўку і яе назву і ў Мінінфармацыі, паколькі яна з’ўляецца інфармацыйным выданнем. Ці трэба ўказваць прозвішча галоўнага рэдактара паштоўкі? Рэдагаваць газеты адпаведна апошняму закону аб друку мае выключна персона з дыпломам журфаку, або вопытам працы. Ці можа просты чалавек запаўняць паштоўку? Або яму звярнуцца да профі, каб нешта ў ёй напісаў? Нарэшце ці трэба ўказваць на паштоўцы пра тое, што яе наклад не больш за 300 экземпляраў.

Нарэшце ці будуць вынасіцца папярэджанні аўтарам паштовак за парушэння закону аб друку і ці ў выніку 2-ух папярэджання рэдакцыя паштоўкі можа быць зачыненая?

Загадзя дзякуй за адказы

Калектыў рэдакцыі Мірны Атам

Крыніца: Мірны атам


Добавить статью в закладки

Comments are closed.