Бзьдзюль на салодкае.

Беспакаранасьць паліціканаў апошніх гадоў аказала вялікую падтрымку калгаснікам-аграгарадотачнікам ў няроўнай барацьбе супраць агрессараў-насікомых, якія неглядзячы на дзяржаўныя межы, вераломна і нахабна, падтрымліваемыя спёкай й паўночным сонцам, перасунулі ареол свайго пасялення да самага поўдня, казачнай беларускай зямлі.
Бязконцыя прасторы ніў, пад даглядам магутных палатачных пчол, якія апыляюць рэспубліканскую прастору, пакрыты чорным праполісам мегалітычных думак, трутняў, якія мараць аб прыбытку уласнага мегавулія. Мурашкі ў фуражках, цягнуць на сабе елкі-іголкі на будаўніцтва новай сістэмы грамадскага інтэрната, і як фантастычныя байты складаюць са сваіх гужаватых цел, пяшчотныя ланцугі гігабайтавага павуціння, нібыта скручаныя ў люльку-калыску для людскога, неабарооненнага перад зубастай зяпай капіталізма, постсавецкага немаўляткі. Працавітыя апарышы ўгрызаясь у законы захавання эканамічэскай раўнавагі, дэлікатна, ад трухпелай скуравінкі, сваімі моцнымі сківіцамі, згрызаюць аграмадныя, набрукнутыя дзевідзенты, ад перапампаванія крыві паміж сіямскімі блізнятамі – цэзарам-цэсарэвічам – вялікай і загадлівай, разуманай мясной бібліятэкі, пачуццяў і паха.

Служкі-сарванцы сваімі капытамі ўздымая пыл на спіне еўрапейскага ката, гуляюць у хаванкі з зялёнымі вачамі бясконцых лясоў, паміж ныркамі-балотамі, шукаюць пячонку-сілізёнку – сэрдца радзімы. Каларадскія матросы трымая ў зуб’ях бульбу-яблачка, кіруюць душэгубкай, лавіруя паміж айсбергамі, жадая даставіць цела самадзержца у захаванасці для будушчых пакаленняў – маладых барацьбітаў за стабільнасьць. А пакуль верасень кіруе баб’ім летам, прадстаўнікі мушынага панціёна гатуют для болей прасунутых зімовыя кватэры, а тыя, хто ўжо дасягнуў вершыні развіцця самы час ператварыцца ў ляльку, каб вясноой з першымі праменямі сонейка, апасля метамарфозы ператварыцца ў цудоўнага матыля “паўлінае вока”.

tarakan

Смачна есьці!

А калі з далёкага вастока нафтавы выпаўзень, прапусціць праз вантробы чорнае золата, загандлюем белым злом. Глейкі чарназём, які выплеўвае пачвара, дае нам асноўнае неацэннае багацце. Перакладывая з далоні ў далонь, стаіць на поле кіраўнік й заўсёды з усьмешкай, глядзіць на сонца, чырвонае й маладое. Яны сумесна з нахабнай Н2О спрыяюць вялікай таямніцы – нараджэння. На фоне аграмадных мурашнікаў, камар-камаровіч нітолькі медзведзя перамагне, але і пуць ісціны са спіны сцерці зможа. Й тады сама Макошь з рагамі з тварам скрытым панад зямлёй паляціць, на газэлі, прынясе набытак ў магазіны, у закрама краіны нітолькі грэчку, але й богу свечку.

Рэцэпт “Жараные бзьдзюлі”

1) бзьдзюлі дамашние (пасцельныя) — 150 — 200 гр.
2) цыбуля — 1 шт.
3) алей, майянэз, соль, перец, цукар.

Абсмажыць на алеі цыбулю, кінуць бзьдзюлей і давесьці да храбусьцення. Заправіць па густу соль перац майянэз.
Высыпаць у кулёчак.

Ярыла Пшанічны


Добавить статью в закладки

2 comments so far

  1. mirnyatom.net
    #1

    Ярыла, а хіба ж гэта старабеларуская страва? Вось самы беларускі беларус Кактусаў, напэўна, такого і не спутаў ячшэ ніколі

  2. yaryla
    #2

    вось й справа ў тым, што калі не спрабаваў на страву насікомых ніколі,трэніроўкай штодня прыдзецца займацца да сьвятога міколы…