Сьвята Няптуна

Мінулай пятніцай 24 ліпеня 2009 у сталіцы Беларусі ў чарговы раз прайшлі вучэньні бравых супрацоўнікаў спецыяльнага Астравецкага атраду Міністэрства па надзвычайным сытуацыям. На гэты раз ратавальнікі адпрацоўвалі пазаштатную сытуацыю перагрэвы рэактараў Астравецкай АЭС.

Нягледзячы на тое, што канцэрт быў заплянаваны на пятніцу 24 ліпеня, рэпетыцыя праходзілі і ў чацьвер. За фэерычным шоў рэпетыцыі маглі назіраць тыбульцы – жыхары раёну Няміга што ў Мінску. Тады, у чацьвер, ратавальнікі паднялі свае крэпкія шлянгі да аблокай і палівалі стомленых сьпёкай жыхароў сталіцы.

У пятніцу ж наведвальнікі канцэрту змаглі назіраць вадзяное шоў у поўным фармаце. Ратавальныя атрады былі на месцы ажно за дзьве гадзіны да пачатку мерапрыемства – чакалі першых наведвальнікаў. Айчынныя зоркі эстрады таксама нерваваліся за кулісамі сцэны (па задумцы рэжысэраў мерапрыемства, вучэньні павінны былі праходзіць пад выступы сьпевакоў).

І вось ён – першы наведвальнік. Мужчына ў скромным пінжаку айчыннай вытворчасьці разам са сваім малым дзіцёнкам выйшаў з-за вугла на пэрсанальных водных лыжах.

– Вучэньні лічу адкрытымі! – пракрычаў добра пастаўленным камандзірскім голасам мужчына. Дзіцёнак ахвотліва пакачаў сваёй галавой.

Вуліца "Няміга" ізноў пераўтварылася ў раку "Нямігу" на адзін дзень

Вучыньні пачаліся. Сотні бранцбойтоў паднялі ў неба галовы. На зямлю ўпалі першыя кроплі. Літаральна празь 10 хьвілінаў ужо ўся Няміга была заліта вадой. А мужчына, узяўшы сваёго малога на рукі пачаў выпісваць кругі па вадзе.

У хуткім часе да месца вучэньняй падышлі й астатнія гледачы. Хтосьці прыйшоў са сваім скутэрам, хтосьці на надзьмуваванай лодцы, хтосьці са сваімі вутачкамі, а хтосьці, па прыкладзе загадкавага мужчыны – першага гледача – на водных лыжах.

Тым часам на сцэну пачалі выходзіць зоркі. Першым пад кроплямі вады з’явіўся Аляксандр Заладуха. Сьпявак прасьпяваў сваю любімую песьню пра чужую-мілую, і пра вочы, на якіх сьлёзы радасьці ад першай майскай гразы. Калі Заладуха ўжо заканчваў свой нумар, вада дайшла да самай сцэны, і наступнаму ўдзельніку тэатралізаванага канцэрта прыйшлося выплываць на сцэну на ратавальным крузе.

Загадкавы ж мужчына на водных лыжах паказваў сапраўдныя па на вадзяной гладзі. Ён стаў сапраўдным прыкладам для ўсіх астатніх гледачоў. Кожны паважаючы сабе удзельнік воднай фэерыі імкнуўся паўтарыць за лідэрам неверагодныя кружляньня ў паветры на лыжах, але, зразумела ж, не выпадала гэта зрабіць з такім прафесіяналізмам.

На заканчэньне воднага сьвята, на вялікім баркасе ў самы цэнтр пляцоўкі выплыла скульптура трансформера зробленая з аўтамабільных дэталяў і рэшткаў прадукцыі МТЗ, МАЗ, БелАЗ. Колькі ж можна працаваць на склад? Сэрца прагне крэатыву…  Па задумцы аўтара гэтай інсталяцыі, на сёньняшні дзень валоданьне пэрсанальным аўтасродкам – недазвольная раскоша, пагэтаму прыйшоў час пазбаўляцца ад жалезных коняў і перасядаць на надуўныя матрацы. Выгада – вочавідная: ні табе паліва, ні табе выхлапаў. Ды і рамонт абыходзіцца ў капейкі – ледзь якое пашкоджаньне, заматаў дзірку скотчам, і плыві далей.

Пад канец дня, калі ўжо зьмяркалася, самы першы наведвальнік воднага сьвята ўсклаў вянок да аўтамабільнай скульптуры.

Будзем чакаць наступных музычных сьвятаў са спецэфектамі ад МНС. Мажліва наперадзе вогненае, ці радыёнукліднае сьвята… І адмыслова, што прэмьера будзе ў сталіце.

Кім<br /><br />&#xd;Астраўцоў, музычны аглядальнік "Мірнага Атама"


Добавить статью в закладки

Comments are closed.